Следчыя пакуль не бачаць крыміналу ў смерці дзяўчыны з Мядзела
14.12.2017 20:52
—
Разное
|
Фота з сацсетак Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці Аляксандры Хутрэнка, якую шукалі з 16 лістапада і нядаўна знайшлі загінулай у Мінску. Пра гэта парталу Па звестках следчых, на целе загінулай дзяўчыны няма бачных цялесных пашкоджанняў. Дакладную прычыну смерці высветляць эксперты. Як паведамлялася раней, 19-гадовая жыхарка Мядзела накіравалася ў Мінск 16 лістапада на пошукі працы і знікла. Апошняй яе бачыла сяброўка, да якой Аляксандра завітала дадому — на вуліцу Цімашэнкі. Цела дзяўчыны знайшлі 13 снежня ў лесапаркавай паласе ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Паведамляецца, што цела дзяўчыны знайшла яе знаёмая. "Следчыя ўжо правялі вялікі аб'ём працы, у тым ліку прааналізавалі магчымы маршрут перамяшчэння дзяўчыны па горадзе і запісы з камер назірання. Паводле папярэдніх даных, апошні раз у сталіцы яе бачылі 16 лістапада. Праводзіцца работа ва ўзаемадзеянні з Дзяржкамітэтам судэкспертызаў, прызначаны экспертызы", — паведаміла Юлія Ганчарова. Прадстаўніца Следчага камітэта дадала, што эксперты яшчэ не высветлілі прычыну і час смерці — на гэта спатрэбіцца час. Разам з тым яна адзначыла, што пакуль няма падставаў казаць пра крымінальны характар смерці дзяўчыны. Аднак следчыя адпрацоўваюць усе версіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці Аляксандры Хутрэнка, якую шукалі з 16 лістапада і нядаўна знайшлі загінулай у Мінску. Пра гэта...
|
|