У Салігорску супрацоўнік ДАІ збіў пешахода на нерэгуляваным пераходзе
03.01.2018 09:36
—
Разное
|
Фота з сацсетак 29 снежня ў Салігорску на нерэгуляваным пешаходным пераходзе супрацоўнік ДАІ збіў пешахода. Пра гэтае здарэнне пацярпелая Вольга сама паведаміла ў Жанчына распавяла, што зранку 29 снежня яна ішла па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, у гэты момант яе збіла службовая машына ДАІ. Па словах салігарчанкі, супрацоўнікі ДАІ не прапанавалі ёй выклікаць хуткую і не апытвалі сведкаў. Міліцыянты завезлі Вольгу ў прыёмны пакой лякарні і сышлі. "У неўрапатолага высветлілася, што спярша ў прыёмным пакоі ў картцы мне напісалі, што я шла і рэзка павалілася, таму і было адмоўлена ў МРТ", — адзначае пацярпелая. У лякарні жанчыну, па яе словах абследаваць адмовіліся і напісалі "працаздольная". Калі жанчына прыйшла на працу, то страціла прытомнасць. Яе шпіталізавалі і паклалі на абследаванне. У ДАІ Мінскай вобласці паведамілі, што ў дачыненні да супрацоўніка ДАІ, які збіў пешахода, праводзіцца праверка, піша Дарэчы, сама Вольга так пракаментавала адказ ДАІ: "Так, у прыёмным пакоі траўматолаг даў мне дыхнуць у нейкі прыбор. Але дадзеныя нідзе не зафіксаваныя, я нічога не падпісвала... Калі пешаход пераходзіць дарогу, выконваючы ПДР, па пераходзе, якая розніца, у якім стане ён знаходзіцца?" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак 29 снежня ў Салігорску на нерэгуляваным пешаходным пераходзе супрацоўнік ДАІ збіў пешахода. Пра гэтае здарэнне пацярпелая Вольга сама паведаміла...
|
|