Тры чалавекі трапілі ў лякарню пасля масавага ДТЗ у Мінску. 21.by

Тры чалавекі трапілі ў лякарню пасля масавага ДТЗ у Мінску

12.01.2018 15:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

У трайным ДТЗ на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску пацярпелі тры чалавекі. Здарэнне адбылося зранку 12 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

Па звестках ДАІ, кіроўца аўтамабіля "Джылі" выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з легкавым "Рэно". Пасля гэтага ў "Рэно" ўрэзалася "Таёта", якая ехала за ім. У шпіталь з траўмамі былі дастаўленыя кіроўца і пасажыр "Рэно", а таксама дзяўчына-кіроўца "Джылі". 

На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група з экспертамі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by У трайным ДТЗ на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску пацярпелі тры чалавекі. Здарэнне адбылося зранку 12 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика