Пасля ДТЗ п'яны кіроўца ўцёк з аўто, пакінуўшы траўмаваную пасажырку. 21.by

Пасля ДТЗ п'яны кіроўца ўцёк з аўто, пакінуўшы траўмаваную пасажырку

15.01.2018 22:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

16-гадовая дзяўчына сур'ёзна пацярпела ў ДТЗ, якое адбылося ў Бярозаўскім раёне Брэстчыны, паведамляе сайт gaibrest.by

Інцыдэнт здарўся 13 студзеня каля 1.15 ночы. 33-гадовы жыхар Белазерска, пазбаўлены правоў кіравання ў 2014 годзе за п'яную язду, кіраваў аўтамабілем "Форд-Сьера". Мужчына не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на правую па руху ўзбочыну і ўрэзаўся ў прыпыначны пункт "Агароднікі". Пасля гэтага аўтамабіль перакуліўся.

Пры здарэнні пацярпела 16-гадовая дзяўчына-пасажырка. Яна ехала на заднім пасажырскім сядзенні па цэнтры і не была прышпіленая рамянём бяспекі. Пасля перакульвання аўтамабіля кіроўца і чатыры пасажыры ўцяклі з месца аварыі, пакінуўшы там дзяўчыну.
 
Толькі праз дзве гадзіны, каля 3.12, параненую дзяўчыну ў цяжкім стане даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне "Бярозаўскай цэнтральнай раённай лякарні. 

Дарэчы, праваахоўнікі высветлілі, што кіроўца падчас здарэння быў нецвярозы — 1,5 праміле алкаголю.

Цяпер па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by 16-гадовая дзяўчына сур'ёзна пацярпела ў ДТЗ, якое адбылося ў Бярозаўскім раёне Брэстчыны, паведамляе сайт gaibrest.by.  Інцыдэнт здарўся 13 студзеня каля 1.15...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика