З Палескага ўніверсітэта эвакуявалі больш за 200 чалавек
24.01.2018 20:02
—
Разное
|
Фота: media-polesye.by У Пінску з будынка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта эвакуявалі 210 чалавек. Прычынай стала фальшывае паведамленне пра мініраванне, інфармуе 24 студзеня ў 12.42 у дзяжурную частку Пінскага ГАУС затэлефанавала бібліятэрка ўніверсітэта. Яна распавяла, што на падлучаным да сеткі прынтэры раздрукаваўся ліст з тэкстам пра мініраванне кабінета. "Праводзілася эвакуацыя 210 чалавек. На месца выехала аператыўная група, з Баранавічаў выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу", — паведаміў прадстаўнік міліцыі. Больш за чатыры гадзіны спецыялісты шукалі выбухованебяспечныя прадметы ў будынку ўніверсітэта, але не выявілі іх. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: media-polesye.by У Пінску з будынка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта эвакуявалі 210 чалавек. Прычынай стала фальшывае паведамленне пра мініраванне, інфармуе... |
|