Маршрутка з пасажырамі перакулілася пад Полацкам
31.01.2018 06:08
—
Разное
|
![]() Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Полацкім раёне 30 студзеня. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны паблізы вёскі Ропна, паведамляе На закругленні дарогі 41-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем мікрааўтобуса "Мерсэдэс". Аўтамабіль перакуліўся. Падчас аварыі ў маршрутцы "Полацк-Наваполацк" было 15 пасажыраў, у тым ліку сем непаўналетніх. Траўмы пры ДТЗ атрымала 32-гадовая жанчына. Яе шпіталізавалі. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі бяспечны праезд для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Полацкім раёне 30 студзеня. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны паблізы вёскі Ропна,...
|
|