Маці і айчым загінулай 2-гадовай дзяўчынкі праходзяць псіхіятрычную экспертызу
13.02.2018 21:50
—
Разное
|
Фота: Следчы камітэт Маці і айчым, якіх падазраюць у смерці двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку, зараз праходзяць комплексную псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта са словаў афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай піша Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася ў ноч з 29 на 30 студзеня. Двухгадовую дзяўчынку ў Слуцку знайшлі са слядамі збіцця. Выратаваць жыццё ёй не ўдалося нават пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў. Маці дзіцяці 26 гадоў. У жанчыны было пяцёра дзяцей ад папярэдніх адносін. Старэйшаму хлопчыку сем гадоў, астатнім — шэсць, пяць і тры гады адпаведна. Праваахоўнікі затрымалі маці дзяўчынкі і айчыма ды пачалі крымінальную справу за забойства. Мужчыну пагажарае да пажыццёвага зняволення або расстрэлу, жанчыне — да 25 гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца таксама, што раней мужчыну судзілі за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Расследаваннем займаецца Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Па словах Ганчаровай, маці дзяўчынкі разам з грамадзянскім мужам знаходзяцца ў статусе падазраваных. "Каб вызначыць іх псіхічнае здароўе, у дачыненні да іх праводзіцца стацыянарная комплексная псіхіятрычная экспертыза. Разам з гэтым праходзяць і іншыя следчыя дзеянні ды неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Прызначаны комплекс экспертных даследаванняў", — удакладніла яна. Разам з тым у Следчым камітэце падкрэсліваюць, што казаць, быццам дзяўчынка памерла пасля збіцця, пакуль рана. Свае высновы на гэты конт яшчэ павінна даць судова-медыцынская экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Маці і айчым, якіх падазраюць у смерці двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку, зараз праходзяць комплексную псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта са...
|
|