У Мінску затапіла вуліцу Гарэцкага насупраць гіпермаркета "Гіпа"
07.03.2018 17:44
—
Разное
|
Фота са старонкі Ірыны Антонавай ў фэйсбуку На сталічнай вуліцы Гарэцкага затапіла праезную частку насупраць гіпермаркета "Гіпа", піша партал Намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Дзяніс Драпей паведаміў, што каля 12.50 на гэтым участку прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння. Спецыялісты ўжо спынілі ўцечку вады. Раённы Рамааўтадар кантралюе, каб вада не намярзала на праезнай частцы. Чыноўнік дадаў, што на месцы здарэння працуюць помпы. Ён паабяцаў, што да канца дня аварыя будзе ліквідаваная. "Не думаю, што будуць нейкія адключэнні", — дадаў Драпей. На ўчастку таксама працуе ДАІ, якая арганізуе рух па гэтым участку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота са старонкі Ірыны Антонавай ў фэйсбуку На сталічнай вуліцы Гарэцкага затапіла праезную частку насупраць гіпермаркета "Гіпа", піша партал tut.by. Намеснік... |
|