Крымінальная версія гібелі дзяўчынкі на Дзвіне ў Наваполацку не пацвердзілася
09.03.2018 18:28
—
Разное
|
Рака Заходняя Дзвіна ў Наваполацку. Фота: БЕЛТА Следчыя не пацвердзілі крымінальную версію гібелі 10-гадовай дзяўчынкі на Заходняй Дзвіне ў Наваполацку. Як паведамляе Следчыя высветлілі, што 6 сакавіка на бераг ракі прыходзілі дзве дзяўчынкі — 12 і 10 гадоў. Малодшая дзяўчынка правалілася пад тонкі лёд і патанула, старэйшая спрабавала яе ўратаваць. Да берага ракі вялі дзве сцежкі слядоў, а гісторыя з трэцяй дзяўчынкай была выдуманая 12-гадовай школьніцай, каб бацькі не даведаліся пра прагулку да ракі. Паказанні сведкаў таксама гавораць пра тое, што дзяўчынак было дзве і здарыўся няшчасны выпадак. Старэйшая з дзяўчынак пакуль знаходзіцца ў лякарні. Праверка гэтага інцыдэнту працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рака Заходняя Дзвіна ў Наваполацку. Фота: БЕЛТА Следчыя не пацвердзілі крымінальную версію гібелі 10-гадовай дзяўчынкі на Заходняй Дзвіне ў Наваполацку. Як...
|
|