Падрабязнасці здарэння са снегаходам, у якім загінулі двое мужчын. 21.by

Падрабязнасці здарэння са снегаходам, у якім загінулі двое мужчын

12.03.2018 13:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт апублікаваў больш дакладную інфармацыю пра здарэнне ў Міёрскім раёне, у якім загінулі двое мужчын. Спачатку пра іх гібель паведаміла прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці. Як інфармуе сайт sk.gov.by, 8 сакавіка ў вёсцы Блажкі некалькі жыхароў Міёраў распівалі алкагольныя напоі. Каля 17-й гадзіны двое з іх на снегаходзе паехалі катацца. Кіроўцам быў 28-гадовы мужчына, у якасці пасажыра ехаў яго 27-гадовы знаёмы. Назад яны не вярнуліся і праз некалькі гадзін пачаліся пошукі.

Высветлілася, што на полі каля аграгарадка Чарэсы снегаход перакуліўся ў меліярацыйны канал. Ад атрыманых цяжкіх траўмаў абодва мужчыны памерлі на месцы здарэння (эксперты засведчылі, што адбылося гэта ў адзін момант). Там працавалі следчыя і эксперты, якія зафіксавалі ўсе сляды. Праверка працягваецца. Прызначаны судова-хімічныя экспертызы загінулых на наяўнасць наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама этылавага спірту і яго сурагатаў, а таксама аўтатэхнічная экспертыза.

У сярэдзіне лютага сёлета Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў строгага пакарання для “круцякоў” на снегаходах і квадрацыклах за язду па палях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт апублікаваў больш дакладную інфармацыю пра здарэнне ў Міёрскім раёне, у якім загінулі двое мужчын. Спачатку пра іх гібель паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика