За час все солдаты выполнили упражнения, воссоздали навык. 21.by

За час все солдаты выполнили упражнения, воссоздали навык

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_2535
У 19-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе, як правіла, завітваю ў баявыя падраздзяленні: да танкістаў, мотастралкоў, артылерыстаў. Аднак у складзе вайсковай часці ёсць яшчэ шмат падраздзяленняў забеспячэння, без іх выкананне галоўных баявых задач будзе немагчымым або, па крайняй меры, вельмі праблематычным. Адным з такіх падраздзяленняў з’яўляецца інжынерна-сапёрны батальён.
-1-
Паводле ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, інжынерна-сапёрныя войскі ўнеслі свой важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праўда, пісьменнікі і кінематаграфісты ў сваёй творчасці не часта звярталіся да гэтай тэмы, больш удзялялі ўвагі пяхоце, танкістам, артылерыстам, разведчыкам, лётчыкам… Між тым на першым этапе вайны часта менавіта сапёры міннымі заслонамі спынялі варожыя танкавыя калоны, даючы нашым войскам час для арганізацыі абароны на новых рубяжах. Дарэчы, у стварэнні рубяжоў, ва ўзвядзенні абарончых збудаванняў таксама вялікая заслуга сапёраў. На шляху ворага паўставалі супрацьтанкавыя равы, бліндажы і доўгатэрміновыя агнявыя кропкі. Менавіта тады, у першыя месяцы вайны, былі створаны такія вялікія злучэнні, як сапёрныя арміі. Усяго ў гады вайны былі сфарміраваны дзесяць сапёрных армій, праз якія прайшлі больш за 300 тысяч чалавек.
На другім этапе вайны, калі нашы войскі наступалі, перад сапёрамі паўставалі новыя задачы: размініраваць дарогі, масты і іншыя важныя аб’екты. Важнай задачай, асабліва ў Беларусі, дзе вельмі шмат рэчак і балотаў, было навядзенне мастоў, пераправаў і грэбляў, якія маглі б вытрымліваць не толькі аўтамабілі, а і танкі, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі. Толькі ўявіце сабе, як перад сапёрным батальёнам ставіцца задача навесці мост праз Улу за паўдня. А са сродкаў механізацыі толькі машына для падвозкі бярвенняў, бульдозер, які можа вярнуць зямлю на беразе, рыдлёўкі, сякеры — і ўсё. Аперацыя “Баграціён” праводзілася ў чэрвені-ліпені, калі вада цёплая, але ж часта падобныя задачы ставіліся ў сакавіку-красавіку ці позняй восенню. Вось і лезлі сапёры па плечы ў сцюдзёную ваду, забівалі палі, змацоўвалі іх, наводзілі пралёты. А потым хварэлі, даходзіла да інваліднасцяў і смерцяў.
-2-
Зараз у інжынерна-сапёрных часцях і падраздзяленнях шырокая наменклатура тэхнікі і абсталявання, якая дазваляе вырашаць вялікі спектр задач. Камандзір інжынерна-сапёрнага батальёна 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі капітан Андрэй Міхайлаў распавядае:
— Маем шырокі спектр тэхнікі, які дазваляе забеспечваць выкананне самых розных задач баявымі механізаванымі, мотастралковымі, артылерыйскімі і іншымі падраздзяленнямі.
Аналіз вопыту баявых дзеянняў ва ўзброеных канфліктах апошніх гадоў паказвае, што найбольш эфектыўна дзейнічаюць асобныя тактычныя групы, сфарміраваныя з падраздзяленняў розных родаў войскаў, у тым ліку і з прыцягненнем вайсковых інжынераў і сапёраў.
Дапусцім, трэба батальённай групе з танкаў, БМП і пяхоце на грузавіках зрабіць марш на 20 км і заняць пэўны рубеж, а на дарозе аказваецца завал, за ім — мінныя загароджванні. Калі ў складзе групы ёсць сапёры, то яны хутка і без страт зробяць праходы, выявяць і абясшкодзяць міны, навядуць, пры патрэбе, пераправу, па якой уся тэхніка зможа фарсіраваць раку.
-3-
— Андрэй Уладзіміравіч, — звяртаюся да суразмоўцы, — якім быў ваш шлях у войска?
— Першая адукацыя ў мяне не вайсковая, я юрыст. Пасля вучобы быў прызваны на тэрміновую службу, так і застаўся. Спачатку быў кантракт, потым — курсы ў Ваеннай акадэміі, афіцэрскае званне. Адразу стаў служыць у інжынерна-сапёрных войсках. Некалькі гадоў узначальваў групу размініравання, асабіста знішчыў больш за 700 выбухова-небяспечных прадметаў.
— 700 прадметаў! Гэта значыць, што асабіста падарвалі амаль тону трацілу?
— Я думаю, што нават і больш.
— Як вам, юрысту-гуманітарыю па адукацыі, давалася ваенная тэхнічная навука?
— Нармальна. Нарадзіўся і вырас у Віцебску ў сям’і вадзіцеля, таму з тэхнікай быў на ты. У вайсковай часці наладжана падрыхтоўка спецыялістаў, пастаянная практыка дазваляе на высокім узроўні падтрымліваць навыкі.
А праз некаторы час капітан Міхайлаў стаў камандзірам.
-4-
— Андрэй Уладзіміравіч, што для вас было найбольшым адкрыццём у службе сапёра?
— Вялікі спектр самай разнастайнай спецыяльнай тэхнікі і, адпаведна, вялікая колькасць звязаных з ёй спецыяльнасцяў. Калі ўзяць танкавую роту ці батальён, там танкі адной сістэмы, у мотастралковых падраздзяленнях баявыя машыны пяхоты аднаго ўзору. Тут жа кожная адзінка тэхнікі ўнікальная, не мае аналагаў. На тое, каб падрыхтаваць годнага, высокакваліфікаванага спецыяліста інжынерна-сапёрных войскаў, патрабуюцца месяцы заняткаў. Вось, напрыклад, інжынерная машына разгароджвання ІМР. Зроблена на шасі танка Т-55. Аднак на ёй зманціраны яшчэ некалькі адзінак дадатковага абсталявання, якія дазваляюць вырашаць шэраг задач. Найперш — разгароджванне праходаў, завалаў. Яна з лёгкасцю зробіць праходы і праезды ў лясных завалах, на вуліцах пры абвалах будынкаў і канструкцый. Для гэтага трэба яшчэ правільна ўмець карыстацца дадатковым абсталяваннем, так што не кожны механік-вадзіцель танка здолее адразу асвоіць ІМР. Гэтак жа сама і ўнутры батальёна. Напрыклад, механік-вадзіцель іншай спецыяльнай машыны БАТ-2, на базе цягача МТ-Т, не адразу запусціць ІМР і пачне на ёй працаваць, і наадварот. Ім спатрэбіцца пэўная практыка, каб хаця б трохі навучыцца кіраваць новай для сябе тэхнікай. А гэта час і рэсурсы. Для параўнання, названыя транспартныя сродкі за гадзіну спажываюць да 100 літраў дызельнага паліва. І падобных спецыфічных машын на ўзбраенні ваенных інжынераў дзясяткі.
Падрыхтоўка спецыяліста для эксплуатацыі падобнай тэхнікі — няпростая задача. На этапе прызыву ў ваенкаматах падбіраюць трактарыстаў, механізатараў, затым іх накіроўваюць у вучэбныя часці, дзе яны мэтанакіравана вучацца на ІМР, БАТ-2 ці іншую машыну. Потым прыбываюць у часці для пастаяннай службы, дзе некалькі месяцаў павышаюць кваліфікацыю, авалодваюць тэхнікай. І толькі становяцца паўнавартаснымі спецыялістамі, як звальняюцца ў запас. Набіраем новых прызыўнікоў — і ўсё паўтараецца новым цыклам.
-5-
У дзень прыезду карэспандэнта салдаты інжынерна-сапёрнага батальёна на палігоне брыгады праводзілі заняткі. Стандартная баявая падрыхтоўка, у якую ўключаюцца стральба з аўтамата і кіданне ручной гранаты, з’яўляецца абавязковай у войсках. Ну які ты салдат, калі не ўмееш рабіць гэтыя самыя простыя, фундаментальныя рэчы?!
Спачатку праводзіліся практыкаванні па кіданні вучэбных гранат. Непасрэдна ля індывідуальнага акопчыка заняткамі кіраваў начальнік штаба батальёна маёр Аляксей Алюшын. Кожнаму байцу цярпліва, даходліва тлумачыў:
— Самае галоўнае — не спяшацца і не хвалявацца. Падышлі, занялі месца ў акопе. Дасталі гранату, прыціснулі рычаг, другой рукой акуратна адагнулі вусікі чакі. Далажылі, што радавы Іваноў да бою гатовы. Па камандзе “Па праціўніку гранатай агонь!” выцягваеце чаку, кідаеце гранату, а самі — на дно акопа. Зразумелі? Пачынаем…
Салдаты адзін за адным падыходзілі, выконвалі практыкаванні. Як граната ўпадзе, адбываецца нягучны, але рэзкі хлапок. Пасля гэтага салдат ішоў да мішэняў, падбіраў вучэбную гранату, рэшткі запалу, здаваў і вяртаўся ў строй.
-6-
За гадзіну ўсе салдаты выканалі практыкаванні, узнавілі навык. Пасля гэтага перайшлі на вучэбнае месца для кідання гранат баявых.
Ручная граната РГД-5 была распрацавана ў савецкія часы. Пакаленні салдатаў тэрміновай службы асвойвалі навуку перамагаць, і ў прыватнасці кіданне такіх гранат. Радыус разлёту асколкаў не дужа вялікі, да 25 метраў. Гэтага, аднак, цалкам хапае, каб салдату асвоіць прынцып, асновы баявога прымянення дадзенага віду ўзбраенняў, а самае галоўнае — пераадолець свой уласны страх. Бо, пагадзіцеся, нават знаходзіцца побач з выбухованебяспечным прадметам — ужо ніякавата, не кажучы пра ўласнаручны падрыў.
Практыкаваннямі на месцы кіраваў сам камандзір батальёна. Старшына Сяргей Мазурыч прынёс цэлую скрынку гранат, ён жа і вёў ведамасць выдачы, а таксама прывязваў да дэтанатараў чырвоныя стужачкі, каб іх потым лёгка можна было знайсці. Па чарзе салдаты падыходзілі да пункта выдачы боепрыпасаў, гранаты ім падаваў камандзір разведвальна-вадалазнага ўзвода старшы прапаршчык Андрэй Карповіч, хлопцы складвалі іх у падсумак.
Выхад на зыходную пазіцыю. Пазіцыя крайняя перад акопам для кідання. Да яго — метраў 50, так што бяспека ад паражэння асколкамі гарантавана. Тут апошнія настаўленні дае начальнік штаба батальёна маёр Аляксей Алюшын. Самыя галоўныя словы: “Не хвалюйся, рабі ўсё спакойна, як вучылі”.
Да месца кідання гранат салдат ішоў адзін, аўтару гэтых радкоў, як і любому іншаму, падыход туды строга забаронены. Стоячы ззаду, бачныя салдаты, камандзір батальёна. Вось салдат падышоў да сценкі, узяў гранату. Замах, кідок, абодва прыселі на дно акопа. Гучны рэзкі выбух і воблака чорнага дыму паказала, што практыкаванне выканана, умоўны праціўнік паражаны.
— У траціла заўсёды чорны дым, — заўважае старшы прапаршчык Карповіч. — Гэта значыць, што выбуховае рэчыва ў поўнай меры дзеяздольнае, эфектыўнае. Выбух ёсць, дым ёсць, а агню няма.
Між тым салдат і афіцэр пайшлі шукаць рэшткі запала, наступны баец рушыў на пазіцыю для кідання гранат. Рэшткі дэтанатара са спускавай скабой і чаку трэба здаваць, салдаты вяртаюць іх старшыне.
Малады салдат Кірыл Жынь упершыню кідаў баявую гранату. Вяртаецца з баявой пазіцыі, нясе знойдзеныя чаку і рэшткі запала. Па вачах відаць, што адрэналін у крыві ў хлопца зашкальвае. Аднак ён здолеў атрымаць чарговую важную для сябе перамогу — над сабой, над сваім страхам, нявер’ем у свае сілы. Ён — пераможца! І такія эмоцыі — у кожнага байца.
На пляцовачцы стаяць баявыя таварышы, многія ўжо “адкідаліся”, хтосьці рыхтуецца, надзявае бронекамізэльку і шлем. Усе віншуюць сябра.
Нарэшце практыкаванні завершаны. Салдаты выстраіліся ў шарэнгі, камбат кажа:
— Таварышы, мы правялі чарговае практыкаванне па кіданні баявых гранат. Для нас, афіцэраў, яно чарговае, для многіх з вас — першае. Віншую з пачынам. Вы сёння адкідаліся добра. Самае галоўнае, што практыкаванне прайшло без інцыдэнтаў і няштатных сітуацый, усе гранаты паляцелі ў бок умоўнага ворага, а некаторыя нават паразілі мішэні. Вы атрымалі неабходны баявы навык. Зараз адбыць у распалажэнне. Абед. Пасля абеду заняткі згодна з раскладам.
І строй пакрочыў з палігона.
-7-
— У інжынерна-сапёрных падраздзяленнях патрабуюцца спецыялісты самых розных накірункаў: механікі-вадзіцелі розных тыпаў машын, пантанёры, мінёры і сапёры. А ці ёсць рысы, якія аб’ядноўваюць такіх розных людзей? — пытаюся ў намесніка камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце маёра Дзмітрыя Арэха.
— Думаю, агульныя рысы — разважлівасць і акуратнасць. Увогуле, для розных родаў войскаў характэрныя розныя тыпы тэмпераментаў. Для спецназу, напрыклад, патрэбны адчайныя хлопцы. Для пяхоты ці танкістаў — простыя, цягавітыя. А праца сапёра — не важна, на якім накірунку: навядзенне пантонных перапраў, разгароджванне завалаў, пастаноўка ці здыманне мін — патрабуе перш за ўсё няспешлівасці, разважлівасці, акуратнасці. Іначай — бяда, праверана неаднаразова.
…Пад час практыкаванняў па кіданні гранат у начштаба загучаў тэлефон. Хвіліна размовы, і Аляксей Алюшын крыкнуў усім:
— Хлопцы, у мяне дачка нарадзілася! Жонка толькі што сказала!
— УРА-А-А-А!!! — грымнула ў адказ.
Васіль МАТЫРКА.
На здымках: эпізоды на палігоне.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 19-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе, як правіла, завітваю ў баявыя падраздзяленні: да танкістаў, мотастралкоў, артылерыстаў. Аднак у складзе вайсковай часці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика