Пінчукі прадстаўляць вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу
21.03.2018
—
Разное
|
>
Нядаўна прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам», на якім сталіцу Палесся прадставілі хор хлопчыкаў сярэдняй школы №16, хор «Спадчына» сярэдняй школы №3, узорны хор «Пралескі» гімназіі №2.
Хтосьці, магчыма, лічыць, што сёння зацікавіць дзяцей харавым спевам нялёгка, паколькі гэта досыць складаны від творчасці і не такі эфектны, як эстрадныя спевы або харэаграфія. Але, каб палюбіць такі спеў, варта толькі раз пачуць. Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі дзіцячай харавой творчасці, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а на абласным этапе – упраўленне адукацыі аблвыканкама і Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці. Акрамя пінчукоў, у гала-канцэрце прынялі ўдзел іншыя пераможцы абласнога этапу. Праграма выступлення ўключала абавязковае выкананне твораў беларускіх аўтараў і без музычнага суправаджэння. Патрэбна сказаць, што прафесійнаму журы, якое ўзначальваў кіраўнік народнай харавой капэлы «Ранiца» Віктар Масленікаў, было няпроста вызначыць наймацнейшых. І члены журы, і гледачы ў зале атрымлівалі адно задавальненне ад музычнай феерыі, якая разгарнулася на сцэне. Госці нават падпявалі. Конкурс праводзіўся ў тры этапы. Першы – раённыя (гарадскiя) агляды. Другі – занальныя агляды, у якіх прыняў удзел 21 харавы калектыў Брэсцкай вобласці, у тым ліку восем з Пінскага рэгіёну. Агульная колькасць удзельнікаў склала пяць соцень чалавек, узрост – ад 6 да 18 гадоў. Сярод усіх калектываў шэсць – са званнем узорнага. Трэці этап быў абласны. А чацверты, заключны пройдзе ў Мінску 21-22 сакавіка. Пераможцы абласнога этапу былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Дарэчы, у пінчукоў дыпломам III ступені быў узнагароджаны хор хлопчыкаў сярэдняй школы №16, дыпломам II ступені – хор «Спадчына» сярэдняй школы №3. А з дыпломам I ступені вярнуўся хор «Пралескi» гімназіі №2 (узроставая катэгорыя 15-18 гадоў), які прыме ўдзел у фінале 28-29 сакавіка ў Мінску. Марыя БУКАТА, юнкор «ПВ» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам», на якім сталіцу Палесся прадставілі хор хлопчыкаў сярэдняй школы №16,...
|
|