Каманда Рэчкаўскага сельсавета – чэмпіён...
26.03.2018
—
Разное
|
У мінулую пятніцу, 23 сакавіка, завяршылася першынство Івацэвіцкага раёна па валейболе, удзел у спаборніцтвах бралі восем каманд, якія спачатку гулялі на папярэднім этапе, вызначыўшы фінальную чацвёрку. У яе склад прайшлі лепшыя каманды раёна – “ПМК-18”, “Ковакост”, “Рэчкаўскі сельсавет”, “Батальён 7404”.
У ходзе фінальных гульняў вызначыўся лідар – каманда Рэчкаўскага сельсавета, якая ў апошняй гульні хаця і прайграла “ПМК-18” – 1:2, тым не меней, заняла першае месца. Радасці рабят не было мяжы, тым болей, прадстаўнік іх каманды Ілля Шпакоўскі прызнаны лепшым валейбалістам першынства. На другім месцы – “Ковакост”, на трэцім – “ПМК-18”. Выказваю падзяку працоўным калектывам райспажыўтаварыства, Волькаўскай СШ, Івацэвічдрэў і Івацэвіцкай ЦРБ – каманды гэтых прадпрыемстваў таксама выглядалі дастойна на папярэднім этапе.
Генадзь КРОТ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
завяршылася першынство Івацэвіцкага раёна па валейболе |
|