У памяць пра «сясцёр» Хатыні. 21.by

У памяць пра «сясцёр» Хатыні

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


22 сакавіка споўнілася 75 гадоў трагедыі ў Хатыні. Гэта сумная дата стала нагодай для шэрага мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне. Адбыліся яны і ў школах Пастаўшчыны. На адным, у СШ №4 — інфармацыйнай гадзіне «Сёстры Хатыні» для навучэнцаў 7 класаў, — пабывала аўтар гэтых радкоў.

Пачалася гадзіна з успаміну пра апошні дзень Хатыні. У сакавіку 1943 года фашысцкія карнікі, помсцячы за забітых партызанамі нямецкіх афіцэраў, спалілі яе разам са 149 жыхарамі, сярод якіх было 75 дзяцей. Выратавацца ўдалося толькі пецярым непаўналетнім і 56-гадоваму вясковаму кавалю Іосіфу Камінскаму. Ён з расстраляным фашыстамі сынам на руках стаў прататыпам велічнай скульптуры, устаноўленай у цэнтры мемарыяльнага комплексу, які быў адкрыты на месцы вёскі ў 1969 годзе. Пра гэта і дэталі той жудаснай трагедыі школьнікам расказалі настаўніца гісторыі Тамара Аркадзьеўна Храпавіцкая, а таксама навучэнцы Карына Гваздзеўская, Дарына Дашкевіч, Валодзя Зігунёў, Кірыл Гембіцкі, Данііл Дамашэўскі і Віка Курцэвіч. Агульную карціну дапоўнілі кароткае відэа з элементамі дакументальнай хронікі і верш, прысвечаны ахвярам Хатыні, які прачытала Юля Шылько.

Хатынь — не адзіная беларуская вёска, знішчаная нацыстамі разам з жыхарамі. Усяго на тэрыторыі нашай рэспублікі было спалена і так і не адноўлена 186 населеных пунктаў. У іх ліку вёска Дальва, размешчаная ў тым жа Лагойскім раёне, за 20 кіламетраў ад Хатыні, якую называюць яе малодшай сястрой. Там у чэрвені 1944-га, усяго за два тыдні да вызвалення Беларусі, загінулі 44 мірныя жыхары, з іх — 29 дзяцей. Што сёння ўяўляе сабой Дальва, школьнікі ўбачылі з відэароліка.



Але найбольш ад карных аперацый фашыстаў пацярпела насельніцтва Віцебскай вобласці, якая да гэтага часу застаецца самай маланаселенай у Беларусі, канстатавала Т. А. Храпавіцкая. У пацвярджэнне сваіх слоў Тамара Аркадзьеўна прадэманстравала спецыяльна прынесеную карту з абазначанымі языкамі полымя паселішчамі, ад якіх засталіся толькі назвы. Адно з іх знаходзіцца ў нашым раёне. Гэта вёска Альцы, спаленая гітлераўцамі 19 студзеня 1943 года. У той дзень абарваліся жыцці 72 чалавек, сярод якіх было 18 дзяцей. Падрабязней пра тыя падзеі расказала 8-класніца Маргарыта Нікіфаровіч.

Самай жа масавай гібеллю ў агні мірнага насельніцтва з’яўляецца трагедыя ў Росіцы Верхнядзвінскага раёна, дзе зімой 1943 года былі спалены жывымі 1528 чалавек — жыхароў гэтай і суседніх вёсак, якіх абвінавацілі ў сувязі з партызанамі. Зверства там працягвалася некалькі дзён. Адметна, што сярод загінулых два каталіцкія святары, якіх фашысты адпусцілі на волю, але яны вырашылі прыняць пакутніцкую смерць разам са сваімі прыхаджанамі. Пра падзеі ў Росіцы зняты дакументальны фільм з успамінамі сведкаў той крывавай расправы, які змаглі пагля­дзець школьнікі. А гістарычны экскурс для іх зрабіла памочніца вядучай — Маргарыта.

— З усіх рэспублік былога Савецкага Саюза самыя большыя страты ў Вялікай Айчыннай вайне панесла наша Беларусь. Тут загінуў кожны трэці жыхар. Нездарма да гэтага часу колькасць насельніцтва краіны так і не дасягнула даваеннага ўзроўню, хоць прайшло ўжо амаль 80 гадоў. Мы па­вінны не забываць пра зверствы фашызму, каб такое не паўтарылася зноў, і ганарыцца нашым народам, які змог выстаяць у барацьбе з ворагам, адбудаваць разбураную вайной Беларусь, — зазначыла напрыканцы мерапрыемства педагог.

Завяршылася інфармацыйная гадзіна хвілінай маўчання. Пад стук метранома школьнікі ўшанавалі памяць усіх бязвінных ахвяр той страшнай вайны.

Алена ШАПАВАЛАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 22 сакавіка споўнілася 75 гадоў трагедыі ў Хатыні. Гэта сумная дата стала нагодай для шэрага мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне. Адбыліся яны і ў школах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика