Будзь здаровы, як вярба!
01.04.2018
—
Разное
|
1 красавіка ў праваслаўных хрысціян Вербная нядзеля.
У свята некалькі назваў – Уваход Гасподзень у Іерусалім, Вербніца і Пальмавая нядзеля. Вернікі кажуць, што больш правільна гэты дзень называць Пальмавай нядзеляй. І вось чаму: у 30 годзе нашай эры Ісус прыбыў на сваім асле ў Іерусалім. Перш за ўсё Ён адправіўся ў храм, дзе вылечыў тых, хто пакутаваў ад хваробаў. Падзякі народа не было мяжы. Хрыста адарылі пальмавымі галінамі. Справа ў тым, што пальма ў старажытных яўрэяў лічылася свяшчэнай раслінай. Людзі верылі, што толькі яна перадае зямлі магічную сілу і, галоўным чынам, уплывае на ўрадлівасць. У нас пальму замянілі на вярбу – прадвеснік вясны, сімвал прыроднай стойкасці.
Наталля ТУРКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 красавіка ў праваслаўных хрысціян Вербная нядзеля. |
|