Да дня яднання народаў Беларусі і Расіі
01.04.2018
—
Разное
|
У ЗНАК САЛІДАРНАСЦІ Страшная трагедыя адбылася 25 сакавіка ў расійскім Кемераве. Там загарэўся гандлёвы цэнтр «Зімовая вішня». Загінулі 64 чалавекі. Наведвальнікі гандлёвых пунктаў фактычна апынуліся заблакіраванымі ў вогненнай пастцы. Шмат ахвяр было знойдзена ў кіназалах, якія знаходзіліся каля ачага загарання на чацвёртым паверсе цэнтра. Людзі, спрабуючы ўратавацца ад агню, выскоквалі з вокнаў. Каб патушыць агонь, пажарным спатрэбілася 17 гадзін. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву ў сувязі з трагедыяй пры пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве. «З глыбокім смуткам і болем у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве, які прывёў да чалавечых ахвяр, сярод якіх шмат дзяцей. Гэта велізарнае гора не толькі для родных і блізкіх, але і для ўсёй Расіі. Мы шчыра спачуваем сем’ям загінулых і жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым», – гаворыцца ў спачуванні, накіраваным на адрас Уладзіміра Пуціна. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адменена трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, уключаючы тыя, якія арганізуюцца ў грамадскіх месцах. Паводле матэрыялаў БелТА
НАШЫ ПЕРШЫЯ ПАРТНЁРЫ Братнія векавыя сувязі, якія злучаюць народы Беларусі і Расіі, з году ў год падмацоўваюцца трывалымі і ўзаемавыгаднымі эканамічнымі стасункамі. «Расіяне – нашы першыя партнёры», – менавіта такія водгукі можна пачуць ад вытворцаў раёна, якія асвоілі расійскі і іншыя замежныя рынкі. Прычым, сучаснай прыкметай супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй стаў іх выхад на буйныя гандлёвыя сеткі, транснацыянальныя кампаніі і заключэнне маштабных кантрактаў, што сведчыць пра высокую якасць і запатрабаванасць прадукцыі. Сярод такіх прадпрыемстваў – ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, СТАА «Фрэор рэфрыгерайшн», ААТ «Навасвержанскі лесазавод» і т. п. Няўхільна расце і асартымент экспартных паставак. Да прыкладу, «расійскі» асартымент Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната ўключае яблычнае павідла, нектары, ікру кабачковую, салёныя агуркі, а таксама і новы від прадукцыі – фруктова-ягадныя напаўняльнікі. Вядома, што салёныя агуркі прыйшліся даспадобы нават жыхарам Магадана, ад якіх на электронны адрас прадпрыемства паступіла падзяка. Як адзначыла дырэктар філіяла Ала Кажухоўская, сакрэт заключаецца ў тым, што перапрацоўшчыкі нарыхтоўваюць толькі грунтовыя агуркі і выкарыстоўваюць асобы рэцэпт салення – без дабавак, з працяглым працэсам браджэння ва ўмовах невысокіх тэмператур. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЗНАК САЛІДАРНАСЦІ Страшная трагедыя адбылася 25 сакавіка ў расійскім Кемераве. Там загарэўся гандлёвы цэнтр «Зімовая вішня». Загінулі 64 чалавекі. Наведвальнікі...
|
|