Люстрадзён на сёньня
04.04.2018
—
Разное
|
У 1875 годзе ў Ваўкавыску нарадзіўся удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук (1935 г.), прафесар (1935 г.) ГЕЛЛЕР Леў Навумовіч. Сын купца. У 1898 г. скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут і медыцынскі факультэт Харкаўскага універсітэта (1903 г.). Член ВКП(б) з 1904 г. Удзельнік снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 г. у Маскве. У 1914 г. пакінуў Расею, а ў 1917 г. вярнуўся, удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917 г. З 1917 па 1919 гг. у групе інтэрнацыяналістаў. У гады грамадзянскай вайны на партыйнай працы ў Туркестане. У 1921-1922 гг. на дыпламатычнай працы. У 1922-1930 гг. загадчык Усходнім аддзелам Прафінтэрна. З 1930 навуковы супрацоўнік, загадчык сектара па вывучэнню рабочага руху Інстытута сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі. Член рэдкалегіі часопіса «Сусветная гаспадарка і сусветная палітыка». Адмыслоўца ў галіне міжнародных адносін. Аўтар звыш 50 навуковых і публіцыстычных работ па праблемах працоўнага і прафсаюзнага руху ў краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Памёр у 1942 г. у эвакуацыі ў Ташкенце. Працы: Мн.: Прафсаюзы на Усходзе, М., 1923; Становічша працоўнага класа ў капіталістычных краінах за 20 гадоў, М., 1937. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1875 годзе ў Ваўкавыску нарадзіўся удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук (1935 г.), прафесар (1935 г.) ГЕЛЛЕР Леў...
|
|