Увага — дзецям
05.04.2018
—
Разное
|
ПСІХОЛАГІ І ІНСПЕКТАРЫ – У ШКОЛЕ Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі арганізаваў першы ў гэтым годзе раённы дзень прафілактыкі – у ДУА «Рубяжэвіцкая СШ». Апошні раз такая маштабная прафілактычная кампанія праходзіла ў гэтай школе ў 2013 годзе. Ізноў яе маршрут прывёў у Рубяжэвічы. Кіраўніцтва школы актыўна пайшло насустрач і дапамагло з арганізацыяй дня прафілактыкі. Варта адзначыць маладога спецыяліста гэтай школы Ягора Падольскага, у якога склаліся цесныя стасункі з БРСМ. Падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Ягор быў зарэгістраваны назіральнікам ад гэтай маладзёжнай арганізацыі. Да ўдзелу ў дні прафілактыкі далучыліся раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтр здароўя падлеткаў і моладзі ЦРБ, сацыяльна-педагагічны цэнтр, раённы камітэт БРСМ, райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Псіхолагі і інспектары прапанавалі пяцікласнікам гульню-заняткі з элементамі трэнінгу «Як сказаць «не», вучням 6-8 класаў – віктарыну на пажарна-прафілактычную тэму «Бяспека – у кожны дом», старшакласнікам – стаць удзельнікамі адкрытага мікрафона «Беражы здароўе» і трэнінга-асветы «Выхад ёсць». Свае пытанні і сумненні адносна алкагольнай, тытунёвай ці наркатычнай залежнасці, псіхалагічнага і сексуальнага здароўя школьнікі маглі выказаць у анкеце. Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская звярнула ўвагу старшакласнікаў на ўкараненне членскіх білетаў новага ўзору – у выглядзе пластыкавых картак.
ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ… ДЛЯ БАЦЬКOЎ Пра тое, як зрабіць адпачынак дзяцей не проста карысным, але і бяспечным, нагадалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падчас бацькоўскіх сходаў ва ўстановах адукацыі. У рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» выратавальнікі сустрэліся з бацькамі вучняў Вішнявецкай і Налібацкай сярэдніх школ, а таксама Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. – Не лішнім было нагадаць матулям і татам пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў быце, бяспечныя паводзіны каля вадаёмаў. Агульнавядома, што ў дзіцячай свядомасці галоўны прыклад для пераймання – гэта бацькі. І ўсе мы разумеем, што менавіта мы, дарослыя, нясём адказнасць за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства нашых дзяцей, – расказала інспектар Вольга Салей. Такім чынам, выратавальнікі задалі бацькам своеасаблівае дамашняе заданне, а як яны яго выканаюць – пакажа час. Акрамя таго, выратавальнікі наведалі гасцінічныя комплексы на тэрыторыі раёна, дзе, акрамя гутарак пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, правялі з персаналам «урокі эвакуацыі». Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПСІХОЛАГІ І ІНСПЕКТАРЫ – У ШКОЛЕ Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі арганізаваў першы ў гэтым годзе раённы дзень прафілактыкі – у ДУА...
|
|