Адразу шасцёра вучняў Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў прывезлі са значных конкурсаў заслужаныя ўзнагароды
08.04.2018 11:06
—
Разное
|
>
Давайце пазнаёмімся з маленькімі і не вельмі “зорачкамі”, якія, магчыма, у хуткім часе стануць знакамітымі музыкантамі і мастакамі. Для Варвары Сухарославай, вучаніцы 1 класа школы мастацтваў, абласны адкрыты конкурс вакалістаў імя М. Арэнскай у Брэсце стаў самым першым, вельмі хвалюючым і надзвычай паспяховым. Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Акадэмічны вакал” – цудоўная ўзнагарода і для стараннай дзяўчынкі, і для яе педагога Ганны Грушэўскай, і для канцэртмайстра Алы Трафімук. Дарэчы, неабходна адзначыць, што Вара была на конкурсе самай маленькай удзельніцай. Яна выканала беларускую народную песню “Ох, я малада” ў апрацоўцы М. Сіраты і заключны хор з дзіцячай оперы “Муха-Цакатуха” М. Красева. Валерыя Ралевіч (4 клас школы мастацтваў) пад кіраўніцтвам педагога Таццяны Пацяйчук выдатна падрыхтавалася да I абласнога конкурсу юных піяністаў “Новыя гарызонты” ў Брэсце і прывезла з яго Дыплом за лепшае выкананне твора беларускага аўтара. Які абралі для выступлення настаўнік і старанная вучаніца? “Папяровую балерыну” Г. Гарэлавай. Валерыя Ралевіч Максім выступаў у малодшай узроставай групе, у яго было 9 канкурэнтаў. Трэцяе месца ў такіх абставінах – цудоўны вынік, ці не так? Максім Ліцкевіч Андрэй Сцельмашук, вучань 4 класа, выхаванец педагога Валерыя Шасцёркіна, заняў ганаровае 2 месца (першага, дарэчы, не было – таму рабіце высновы самі) у названым вышэй конкурсе “Крынічка”. Юны кларнетыст выканаў складаны твор беларускага кампазітара М. Шнейдармана “Раманс” і “Санаціну” Бетховена. Андрэй Сцельмашук Пяцікласніца Лізавета Казлова (вучаніца Ларысы Феакціставай) села за інструмент на сцэне Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў падчас 10 рэгіянальнага конкурсу фартэпіяннай музыкі “Пінская вясна-2018” і так уразіла кампетэнтнае журы сваім выканальніцкім майстэрствам, што займела Дыплом 3 ступені. Віншуем! Лізавета Казлова Не абышлося без узнагарод і сярод вучняў мастацкага аддзялення Камянецкай ДШМ. Ужо добра вядомы чытачам раёнкі Кірыл Назарук парадаваў свайго педагога Кацярыну Дрозд яшчэ адным дасягненнем (пра папярэдняе – 1 месца ў абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачамі дзяцей” у намінацыі “Плакат” – “НК” ужо пісала). Кірыл Назарук Вось якая яна – таленавітая шасцёрка вучняў Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў. А колькі дасягненняў наперадзе! Настасся НАРЭЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Давайце пазнаёмімся з маленькімі і не вельмі “зорачкамі”, якія, магчыма, у хуткім часе стануць знакамітымі музыкантамі і мастакамі. Для... Сообщение Адразу шасцёра... |
|