Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

09.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Флэшмоб, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, адбудзецца 10 красавіка ў 15 гадзін на пляцоўцы каля гімназіі. Асіповічы разам з яшчэ 39 гарадамі краіны паўдзельнічаюць у нестандартнай зарадцы, распрацаванай арганізатарамі. Далучайцеся!

Больш за 600 грамадскіх інспектараў абраны ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях раёна. Iмі ажыццяўляецца рэгулярны нагляд за станам аховы працы ў сваіх калектывах.

У падпарадкаванні Пратасевіцкага сельвыканкама знаходзіцца 31140 га зямель, у тым ліку прадастаўленых грамадзянам — 341,35; з іх для абслугоўвання жылога дома — 270,95; вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі — 60,74; агародніцтва — 9,66. За 2017 год у сельгасабарот уведзена 122,40 га невыкарыстоўваемых зямель.

ДРБУ № 199 з пачатку года выканала ямачны рамонт дарог з выкарыстаннем аргана-мінеральнай сумесі на плошчы 267,5 квадратных метраў.

Пошукавадаследчым цэнтрам цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна “Вайна. Памяць. Пошук” ажыццяўляецца мегапраект, які аб’ядноўвае 8 інавацыйных праграм: “Працягнем кнігу “Памяць”, “Ты же выжил, содат”, “Пра вайну напісана не ўсё”, “Сямейная хроніка вайны”, “Лісты з фронту — малітва пра Перамогу”, “Я помню детство: шла война”, “Яны вярнуліся пераможцамі”, “Увянчаныя славай”.

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па ініцыятыве мясцовага   краязнаўцы Валянціна Шпака і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама напрыканцы сакавіка пачаў працаваць сайт “Памяць. Асіповіцкі раён” (pamyat-osipovichi.by). 9 красавіка ў музеі пройдуць “Духоўныя сустрэчы” з удзелам іераманаха Максіма (Юндзіла). У рамках мерапрыемства — велікодныя гульні для дзяцей, шоу мыльных бурбалак, выстава-кірмаш работ мясцовых майстроў, выступленне ўдзельнікаў клуба “Калаж” АРЦДіМ і калектыву музычнай школы з Пратасевіч.

УКП ЖКГ актыўна рыхтуецца да сезона ўпрыгожання райцэнтра кветкамі. У цяпліцы набіраецца моцы расада сальвіі, астры, аксамітак, агератума, дэкаратыўнай капусты. Клумбы пачнуць ажываць на вуліцах Сумчанкі, 60 гадоў Кастрычніка, Юбілейнай, Сташкевіча, у парках і скверах. Першымі на іх заквітнеюць цюльпаны і гіяцынты.

На базе ДШМ № 1 адбыўся II раённы конкурс юных піяністаў “Люблю іграць”, у якім прынялі ўдзел каля 30 выхаванцаў музычных школ раёна. Гран-пры атрымала вучаніца 4 класа першай “музыкалкі” Таццяна Герасімчык (педагог Iрына Цяслёнак), астатнія — дыпломы рознай ступені.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Флэшмоб, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, адбудзецца 10 красавіка ў 15 гадзін на пляцоўцы каля гімназіі. Асіповічы разам з яшчэ 39 гарадамі краіны паўдзельнічаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика