Паклапаціцеся пра ўласную бяспеку
14.04.2018
—
Разное
|
У перыяд правядзення акцыі “За бяспеку разам”, якая праходзіць зараз на тэрыторыі рэспублікі, жыхары раёна могуць звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з заявай пра правядзенне абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання. Актуальнасць правядзення прафілактычных мерапрыемстваў абумоўлена напружанай абстаноўкай з гібеллю людзей на пажарах. За тры месяцы бягучага года на тэрыторыі Петрыкаўшчыны адбылося пяць пажараў, у адным з іх загінуў чалавек. Звяртаемся да жыхароў раёна з просьбай набыць і ўсталяваць у пакоях дамоў і кватэр аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама праверыць працаздольнасць ужо ўсталяваных прылад. Пажадана звярнуць увагу на спраўнасць электраправодкі, зрабіць, дзе неабходна, рамонт ацяпляльнага абсталявання. Нагадаю, што заканадаўствам Беларусі адказнасць за захаванне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах ускладзена на ўласнікаў гэтых дамоў. інспектар РАНС. Фота РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перыяд правядзення акцыі “За бяспеку разам”, якая праходзіць зараз на тэрыторыі рэспублікі, жыхары раёна могуць звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных... |
|