Каб яшчэ без падказкі . 21.by

Каб яшчэ без падказкі

19.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле агульнага меркавання ўдзельнікаў рэйдавай групы аблвыканкама, да навядзення парадку тут у цэлым ставяцца адказна. У прыватнасці, малочнатаварныя фермы раёна выглядаюць прыстойна. Таксама не было заўваг да стану і ўтрымання прамысловага кар’ера каля вёскі Сакаўшчына, дзе здабываюць пясок для рэканструкцыі трасы М6. Досыць чыста на мехдварах гаспадарак. Тут сочаць за складзіраваннем шын і металалому, хутка выпраўляюць нестандартныя сітуацыі.

Аднак лыжка дзёгцю ўсё ж знайшлася: на могілках ля вёсак Гародзькі, Вялікае Запруддзе і Лоск Гародзькаўскага сельсавета стаяць перапоўненыя кантэйнеры і смецце побач з імі. Відавочна, аднаго кантэйнера тут яўна недастаткова. На некаторых такіх аб’ектах кіраўніку сельсавета рэкамендавалі прывесці ў належны стан агароджу.

Несанкцыянаваны сметнік выявілі непадалёк ад вёскі Пунішча, на сельскагаспадарчых землях ААТ «Лоск». Цяпер яго ліквідацыю арганізоўвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства. Яшчэ адзін ачаг безгаспадарчасці знайшоўся ў прыдарожнай паласе каля прыпыначнага пункта «Аўгустова».

– Увогуле, уражанні пасля наведвання раёна станоўчыя, – падзялілася з намі сваім меркаваннем кіраўнік групы – супрацоўнік абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Нясцюк. – Пэўныя парушэнні ёсць, але яны аператыўна выпраўляюцца.

Што ж, тэндэнцыя станоўчая. Яшчэ лепш было б наводзіць парадак без падказкі. Але, магчыма, гэта якраз тая справа, у якой усе сродкі добрыя. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле агульнага меркавання ўдзельнікаў рэйдавай групы аблвыканкама, да навядзення парадку тут у цэлым ставяцца адказна. У прыватнасці, малочнатаварныя фермы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика