Новыя калекцыі, зніжкі для імяніннікаў: што яшчэ прапануе фірменны магазін «Блакіт»?. 21.by

Новыя калекцыі, зніжкі для імяніннікаў: што яшчэ прапануе фірменны магазін «Блакіт»?

28.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зніжка для імяніннікаў, а таксама 20 % зніжкі на коўдры і падушкі кожны панядзелак і такія ж — на махровыя ручнікі кожны чацвер, 10  і 15 % зніжкі на бязь, паплін і сацін — усё гэта прапануе сваім пакупнікам фірменны магазін “Блакіт”, які менш за год таму адкрыўся на другім паверсе будынка аўтастанцыі ў Нясвіжы.


Прадавец Алеся Валчок дэманструе тавары беларускай вытворчасці

У ім прадстаўлена прадукцыя ААТ “Баранавіцкае вытворчае бавоўнавае аб’яднанне” — прадпрыемства, якому ў снежні гэтага года споўніцца 55 гадоў, і якое даўно заваявала павагу і давер спажыўцоў. Сам за сябе гаворыць той факт, што дынаміка яго экспартных паставак вырасла за апошнія тры гады практычна ў два разы, і зараз прадукцыю баранавіцкіх тэкстыльшчыкаў купляюць у больш чым 10 краінах. У гэтым годзе тут плануюць максімальна ўкласціся ў раскрутку брэнда “Блакіт”, які павінен успрымацца як якасны і даступны па цане беларускі тэкстыль.

Па словах намесніка дырэктара па маркетынгу — началь-ніка аддзела распрацоўкі новых дызайнаў ААТ “БВБА” Вольгі Прысакару, у мінулым годзе на прадпрыемстве запусцілі некалькі праектаў, у тым ліку і праект “Дэкаратыўны тэкстыль”. Папрацавалі перш за ўсё над колеравай гамай пледаў, расшырыўшы яе да чатырох базавых колераў: шампань, натуральны, шэра-блакітны і шакаладны. Акцэнтным колерам гэтага года стаў фіялетавы. Дарэчы, базавыя колеры будуць у калекцыі пастаянна, акцэнтны плануецца змяняць ад сезону да сезону. Спецыялісты прадпрыемства таксама вывучылі рынак і, прааналізаваўшы яго, узялі за прыклад англійскія і нямецкія ўзоры некаторых вырабаў, у прыватнасці, штор. Ужо выпушчана доследная партыя штор, якая паступіла на паліцы магазінаў, у тым ліку і нясвіжскага “Блакіту”. Іх распрацавана каля 12 відаў, розных па колеравай гаме.



Радуе вока пакупніка і разнастайнасць малюнкаў пасцельнай бялізны, якая, дзякуючы рабоце новага абсталявання — лічбавай друкарскай машыны — дасягнула немагчымых раней мастацкіх эфектаў: глыбіні і насычанасці колераў, а таксама іх акварэльнасці. Цяпер на тканіне можна перадаць паўпразрыстасць, накшталт той, якая з’яўляецца пад пэндзлем мастака. Зараз вырабы тэкстыльшчыкаў атрымліваюцца нібы “жывымі” — з моднымі тэкстурамі каменю, дрэва, кветак, зорных россыпаў.

Ствараючы, напрыклад, новую калекцыю “Слуцкія матывы”, у якую ўваходзяць 4 малюнкі (“Персія”, “Валошкі”, “Скарбніца”, “Легенда”), дызайнеры прадпрыемства натхняліся чароўнымі малюнкамі слуцкіх паясоў, у якіх беларускія майстры ўвасобілі ўсю прыгажосць роднай зямлі. Яна выканана з бязі “Premium”, створанай са 100-працэнтнай бавоўны, якой вярнулі шчыльнасць па Дзяржстандарце 142 г/м2, тым самым палепшыўшы тактыльныя якасці і павялічыўшы час службы камплекта. Адсутнасць усадак, дзякуючы спецыяльнай апрацоўцы, гарантуе прывабны выгляд бялізны на працягу ўсёй службы, а зніжаная змінаемасць дазволіць прыкласці мінімум намаганняў пасля мыцця. Усе камплекты дапоўнены прасціной з тканіны-кампаньёна, што робіць іх яшчэ больш прывабнымі.



Загадчыца фірменнага магазіна “Блакіт”
у Нясвіжы Анастасія Філімонава
з прадукцыяй прэміум-класа

Асобная частка асартыменту — пасцельная бялізна для дзяцей. Дзякуючы таму, што прадпрыемства закупіла ліцэнзіі на друк малюнкаў Disney і MARVEL, якія вельмі падабаюцца маленькім спажыўцам, гэта ніша таксама запоўнілася з поспехам. Першымі ў продаж паступілі камплекты з Прынцэсамі, і, мяркуючы па водгуках пакупнікоў у сацсетках, гэта справа мае вельмі добрую перспектыву.

У актыўнай распрацоўцы знаходзіцца і праект з тканінамі для адзення. У супрацоўніцтве з іншымі прадпрыемствамі рэспублікі на БВБА вырашылі выпусціць калекцыю дамашняга адзення — тунік, піжам, халатаў, касцюмаў, сарочак. У наступным месяцы іх можна будзе знайсці і ў нясвіжскім “Блакіце”.

Аднак нездарма кажуць: “Лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачуць”. Наведайце магазін і ўпэўніцеся ва ўсім самі!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зніжка для імяніннікаў, а таксама 20 % зніжкі на коўдры і падушкі кожны панядзелак і такія ж — на махровыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика