Прадстаўнікі раёна паспяхова выступілі на Другой епархіяльнай вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі ў Пінску - фото
02.05.2018 13:04
—
Разное
|
Выступленні нашых юных землякоў адлюстравалі каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі ва ўмовах глабалізуемага соцыуму. Дыпломам адзначана праца 9-класніцы СШ №1 г. Мікашэвічы Насці Катко (кіраўнік – бібліятэкар Л.Д. Віўдэнка). Даследчыкі аднавілі біяграфію і духоўную дзейнасць іерэя Сцяфана Самуйліка (1901-1978), які быў настаяцелем мясцовага храма у 1949-1960 гг. Гэта праца стала важкім падарункам малой радзіме… 11-класнікі СШ №2 г. Лунінца Глеб Семяненка і Павел Цюшкевіч (кіраўнік – настаўніца Д.Р. Сладзінская) удастоены Дыплому ІІІ ступені. Выпускнікі параўналі дзейнасць кіраўніка аднаго з польскіх паўстанняў Тадэуша Касцюшкі і ваеначальніка расійскай арміі Аляксандра Суворава. На канкрэтных прыкладах юнакі даказалі, што апошні, непераможны палкаводзец, разграміўшы канфедэратаў, тым самым захаваў падставу для будучага стварэння беларускай дзяржаўнасці. Вядома, што генералісімус быў адданым праваслаўным вернікам, сам спяваў на клірасе і пабудаваў царкву. Цікава, што ў сваім даследаванні вучні спысылаліся і на кнігу “Твой езмъ аз. Суворов” Марыі Жукавай – дачкі Маршала Перамогі. Кандытат багаслоўя, выкладчык Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі протадыякан Павел Бубноў высока ацаніў глыбіню распрацоўкі пытання і папрасіў даследаванне юных лунінчан для выкарыстання ў выступленнях па праблематыцы гэтага спрэчнага перыяду гісторыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленні нашых юных землякоў адлюстравалі каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі ва ўмовах глабалізуемага соцыуму. Дыпломам адзначана праца 9-класніцы СШ... |
|