Каля гаража аўтазакаў МУС знайшлі больш за 200 снарадаў
03.05.2018 16:34
—
Разное
|
Фота: прэс-служба ўнутраных войск МУС. У Мінску знайшлі больш за 200 снарадаў часоў Другой Сусветнай вайны. Пра гэта інфармуе агенцтва Небяспечная знаходка была выяўленая па адрасе вуліца Вірская, 44, недалёка ад будынка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Недалёка, дарэчы, знаходзіцца і гараж аўтазакаў. Вуліца Вірская знаходзіцца недалёка ад цэнтра Мінска, каля вуліцы Чкалава. "Вайскоўцы выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў на паверхню зямлі дасталі больш за 200 снарадаў. Работы працягваюцца", — паведамілі ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: прэс-служба ўнутраных войск МУС. У Мінску знайшлі больш за 200 снарадаў часоў Другой Сусветнай вайны. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на...
|
|