Дваіх дзяцей выратавалі з пажару ў Гарадку. 21.by

Дваіх дзяцей выратавалі з пажару ў Гарадку

07.05.2018 14:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

На пажары кватэры ў Гарадку (Віцебская вобласць) супрацоўнікі МНС выратавалі дваіх дзяцей, перадае БЕЛТА

Паведамленне пра пажар кватэры ў пяціпавярховіку ратавальнікі атрымалі 6 траўня ў 14.38. Прыбыўшы на месца здарэння, яны пабачылі дым з акна на другім паверсе дома. Дарослых дома не было. Пра дым паведамілі суседзі.

Супрацоўнікі МНС трапіла ў кватэру праз уваходныя дзверы і праз гаўбец, куды падняліся з дамапогаё пад'ёмніка. Яны выратавалі з кватэры дваіх дзяцей — трохгадовага хлопчыка і чатырохгадовую дзяўчынку. Дзеці былі ў прытомнасці. Брыгада хуткай дапамогі даставіла іх у рэанімацыю лякарні з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". Дзеці былі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Агонь пашкодзіў у кватэры ложак і рэчы, там закураныя сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай пажару сталі дзіцячыя гульні з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары кватэры ў Гарадку (Віцебская вобласць) супрацоўнікі МНС выратавалі дваіх дзяцей, перадае БЕЛТА.  Паведамленне пра пажар кватэры ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика