Трех брестчан, задержаных в воскресенье в Бресте, отпустили до суда
08.05.2018 10:42
—
Разное
|
Нагадаем, што напярэдадні 6 траўня група грамадзян Аляксандар Кабанаў, Дзімітрый Андрасюк і Сяргей Пятрухін За зборшчыкамі подпісаў сачылі людзі ў цывільным, працэс збору здымаўся на відэа. Неўзабаве тры зборшчыка подпісаў былі Затрыманых Дзьмітрыя Андрасюка, і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна даставілі ў Ленінскі РАЎС г.Брэста, дзе яны правялі ноч. 7 траўня ад 9 гадзіны раніцы група неабыякавых грамадзян чакала ў судзе, каб падтрымаць затрыманых грамадзкіх актывістаў. Калі прывязуць невядома. Затрыманых Пятрухіна, Кабанава і Андрасюка прывезлі ў суд толькі а 16-ай. Судзіў затрыманых суддзя Семянчук Аляксандар Аляксандравіч Першы прадстаў перад судом Дзмітрый Андрасюк. Ён запатрабаваў адваката. Суддзя задаволіў хадайніцтва і прызначыў наступнае пасяджэнне на 11 траўня на 14-10. Сведкі ж боку міліцыі, якія затрымлівалі зборшчыкаў подпісаў, агрэсіўна паставілісь да групы падтрымкі, бо тыя пачалі іх фатаграфаваць. Яны, пранутыя ў цывільнае, заявілі, што не міліцыянты і неўзабаве зышлі. Сведкі-міліцыянты Другім прывялі Аляксандра Кабанава, сітуацыя паўтарылася. Суд таксама прызначаны на 11 траўня але трохі пазней на 14-30 Апошнім прывялі Сяргея Пятрухіна: “Суду не давяраю, але вы, як суддзя, самы прыемны з суддзяў у гэтым будынку, таму адвода не даю… Жанаты, маю дзіцё пяці гадоў, разлічваю на зніжку ў 5 базавых… Патрабую адваката" Суддзя даў час на пошук адваката і абвесціў перапынак да 11 траўня. Разгляд справы прызначыў на 14-50 Зборшчыкі подпісаў даводзілі міліцыянтам, што збіралі подпісы адпаведна арт. 40 Канстытуцыі, то бок збіралі подпісы пад калектыўным зваротам у дзяржаўныя органы. Паводле складзеных пратаколаў міліцыянты абвінавацілі затрыманых у парушэнні арт. 23.34 КаАП “удзел у масавым мерапрыемстве”. На Андрасюка па частцы 1-ай, а на блогераў па частчы 3-яй Магчыма 11 траўня блогераў будуць судзіць іншыя суддзі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, што напярэдадні 6 траўня група грамадзян збірала подпісы за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна ў сувязі са стратай апошнімі даверу праз будову... |
|