Дырэктарку "Бабруйскмалака" знайшлі павешанай
08.05.2018 15:24
—
Разное
|
Таццяна Карнілава — крайняя злева. Фота: Максім Мікешын, газета "Кіравец" Раніцай 8 мая на тэрыторыі прадпрыемства "Бабруйскмалако" (філіял холдынгу "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка") знайшлі павешанай яго дырэктарку Таццяну Карнілаву. Паводле інфармацыі Паводле папярэдніх звестак, Таццяна Карнілава павесілася ў адным з памяшканняў на тэрыторыі прадпрыемства. Калі яе знайшлі, жанчына яшчэ была жывая, але выратаваць яе не атрымалася. Вытворчым унітарным прадпрыемствам "Бабруйскмалако" Таццяна Карнілава кіравала з лістапада 2015 года. Працоўны шлях яна пачала ў 1992 годзе ў ААТ "Бабруйскі гармалзавод". Прайшла шлях ад машыніста ўчастка кісламалочнай прадукцыі да намесніка дырэктара філіяла па вытворчасці і сыравіны ў 2013 годзе. Карнілава была замужам, у яе ёсць дачка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Карнілава — крайняя злева. Фота: Максім Мікешын, газета "Кіравец" Раніцай 8 мая на тэрыторыі прадпрыемства "Бабруйскмалако" (філіял холдынгу "Магілёўская...
|
|