Асіповічы: коратка аб розным
12.05.2018
—
Разное
|
Напярэдадні Дня Перамогі стартаваў міжнародны месячнік Беларускага Чырвонага Крыжа. Прадоўжыцца ён па 1 чэрвеня. У гэты час пройдуць дабрачынныя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрыманне сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва. Дзіцячая мастацкая школа рыхтуецца да выпуску. Сёлета 7 вучняў атрымаюць пасведчанні аб заканчэнні творчай установы, каб працягнуць далейшае навучанне ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установах краіны. Многія з выпускнікоў з цягам часу становяцца архітэктарамі, графічнымі дызайнерамі, настаўнікамі выяўленчага мастацтва. У аўтастанцыі паведамілі, што даведкі пра гарадскія і прыгарадныя маршруты, расклад руху і кошт паездак можна атрымаць па тэлефоне 73-439. Ліпенскі сельвыканкам напярэдадні Дня Перамогі арганізаваў мітынгі ў цэнтральным парку і Бозаку. Акрамя таго, прадстаўнікі арганізацый і школьнікі добраўпарадкавалі свяшчэнныя месцы, а затым усклалі вянкі і кветкі да помнікаў. А заўтра ўсе прымуць удзел у суботніку. Хутка пачнуцца школьныя канікулы, якія юныя жыхары Асіповіччыны могуць правесці карысна і займальна. У аздараўленчых лагерах з кругласутачным знаходжаннем «Родник» і «Птичь» плануецца прыняць за 4 летнія змены 400 і 200 дзяцей адпаведна. Датацыя на кожную пуцёўку ў лагер складзе каля 185 рублёў. Школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем гатовы парадаваць цікавымі мерапрыемствамі каля 800 хлопчыкаў і дзяўчынак. Будуць функцыянаваць і спартыўны, і лагер працы і адпачынку. Работнікі УКП ЖКГ прыступілі да высаджвання дэкаратыўных культур, якія зробяць горад прыгажэйшым. На вуліцах Сумчанкі і Сташкевіча днямі з’явяцца кветачніцы і скрыні з петуніяй, тагецісам, алісумам, сальвіяй і іншымі прыгожымі раслінамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Перамогі стартаваў міжнародны месячнік Беларускага Чырвонага Крыжа. Прадоўжыцца ён па 1 чэрвеня. У гэты час пройдуць дабрачынныя мерапрыемствы,...
|
|