У Мінску пасажыр тралейбуса напаў на кантралёраў
15.05.2018 17:10
—
Разное
|
![]() Фота: ГУУС Мінгарвыканкама Заводскае РУУС Мінска шукае мужчыну, які напаў на кантралёраў грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося сёлета 1 траўня ў 11 гадзін 15 хвілін у тралейбусе №3, які рухаўся ад прыпынку "2-і Летні завулак" да прыпынку "вуліца Ангарская, 3". Калі кантралёры правяралі аплату праезду, адзін з пасажыраў стаў на іх нецэнзурна лаяцца, выштурхоўваў іх з салона тралейбуса. Аднаму з кантралёраў мужчына пашкодзіў акуляры і службовую форму, паведамляе Прыкметы мужчыны: на выгляд 35-40 гадоў, рост 180-185 см, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія цёмныя, барада цёмная. Усіх, хто пазнаў мужчыну, просяць звяртацца ў Заводскае РУУС сталіцы асабіста альбо па тэлефонах: 8 (044) 536-89-68, 8 (017) 297-43-22, 8 (017) 340-02-02 (дзяжурная частка) ці 102. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама Заводскае РУУС Мінска шукае мужчыну, які напаў на кантралёраў грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося сёлета 1 траўня ў 11 гадзін 15... |
|