Ты, Крапіўня, мая калыска!. 21.by

Ты, Крапіўня, мая калыска!

18.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны чалавек, будзь ён малы, падлетак ці сталы чалавек, заўсёды адчувае сябе часцінкай таго асяроддзя, дзе ён нарадзіўсяупершыню зведаў такія пачуцці, як першае каханне, сапраўднае сяброўства, захапленне прыродай і іншыя пачуцці чалавечага жыцця. І сапраўды, калі паразважаць, нескладана высветліць, што, якім бы багаццем чалавек ні валодаў, якую б уладу ні меў, яго заўсёды прыцягвае да сябе той куточак, дзе адкрыўся яму шлях у жыццё. Як і ў любога чалавека майго ўзросту, у мяне ёсць свае думкі на гэту тэму.

Так здарылася, што па абставінах жыцця я праводзіў маленства не там, дзе нарадзіўся. Мы з маці пераехалі ў вёску, якую я зараз лічу роднай. Нейкі час мая маці працавала настаўніцай, а я хадзіў у дзіцячы садок. Калі я стаў вучнем, мяне зацікавіла гісторыя нашай вёскі. Я даведаўся, што вёска была пабудавана не так даўно для людзей-перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй паселішчаў. Спачатку там былі толькі трохпавярховыя будынкі і магазін. Пазней узвялі цудоўную двухпавярховую школу з дзіцячым садком, Дом культуры, а бліжэй да лесу вырасла некалькі вуліц, на якіх акрамя дамоў размешчана качагарка і вялікі, з чырвоным дахам, белы будынак бальніцы. Прыгожыя прысады і агароды, невялічкія пабудовы, каб жыхары маглі весці сваю гаспадарку, і вялікая ферма.

Вакол маёй вескі – лес. Ды які лес! Ён не толькі агароджвае вёску, але і ўпрыгожвае яе. Кожную раніцу, адчыніўшы акно, як дыша ён смалістым сваім водарам. Робіцца добра і хораша, і хочацца бегчы туды, далёка-далёка, забыўшы на ўсё, блукаць па ім, назіраць за лясным жыццём, збіраць дары лесу, якіх хапала для ўсіх. А за лесам цячэ Бесядзь. Яна заўсёды маніла нас чысцюткай вадой, белым пясочкам. Нярэдка, нават зараз, людзі знаходзяць час, каб пабыць там, адпачыць і павудзіць рыбу. Час хутка ідзе – і з нас, маленькіх, вырастаюць вучні. Школа вабіла мяне прасторнымі класамі, спартыўнай пляцоўкай. Я вучыўся ў вельмі добрых настаўнікаў, якія знаходзілі падыход да любога вучня, давалі добрыя парады, дасканала растлумачвалі вучэбны матэрыял. Выхавальнікі і настаўнікі вучылі нас такім чалавечым якасцям, якія. безумоўна, патрэбны кожнаму ў жыцці, прывівалі нам навыкі шчырасці, сумленнасці, узаемадапамогі, вучылі падтрымліваць сяброў. А ў нашай школьнай сталоўцы павары рабілі такія цудоўныя стравы, што мы заўсёды з радасцю хадзілі на абед.

У вёсцы людзі ведалі адзін аднаго сем’ямі, разам працавалі і адпачывалі. Хтосьці добра спяваў, хтосьці граў на музычных інструментах, а хтосьці ведаў шмат казак.

Час ішоў. Сваім дзіцячым сэрцам я не разумеў, чаму закрылі школу, а разам з гэтым настаўнікі ў пошуках працы і жылля пакідалі вёску. Я таксама пераехаў, але не ў горад, а ў суседнюю вёску, дзе жывуць мае блізкія. І няхай я жыву недалёка ад маёй вёскі, і няхай у мяне шмат сяброў і я вучуся ў добрай школе, я ўсё яшчэ жыву ўспамінамі аб маіх родных мясцінах, сябрах, цудоўных і незабыўных момантах майго маленства. Мне сумна, мне горка чуць, што зараз мая вёска амаль пустая. Гэта вельмі балюча, калі ты ведаеш, што мала каму патрэбны твае мясціны і мала хто любуецца прыродай. Але ж для мяне мой родны кут – гэта крыніца жыццёвых сіл, ведаў і духоўных багаццяў. Паважайце сваю малую радзіму, бо яна у нас, як і жыццё, адна…

 

Сяргей ОБУХАЎ, 10 клас Сялецкага……

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны чалавек, будзь ён малы, падлетак ці сталы чалавек, заўсёды адчувае сябе часцінкай таго асяроддзя, дзе ён нарадзіўсяупершыню зведаў такія
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика