Святочная фотасесія — на байдарках. 21.by

Святочная фотасесія — на байдарках

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Штосьці незвычайнае: на возеры Мястра весляры імчаць на байдарках не ў зручнай спартыўнай форме, а ў строгіх кашулях ды пад гальштукамі-бабачкамі. Разгадка аказалася простай: гэта навучэнцы спартыўнага класа Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі ладзяць фотасесію для выпускнога альбома.
— Сёлета ўпершыню ў гісторыі раёна адбудзецца выпуск спартыўнага класа, — расказвае дырэктар СДЮШАР Мядзельскага раёна Андрэй Малько. — Ён быў арганізаваны пяць год таму. Сем чалавек навучаліся на аддзяленні веславання на байдарках і каноэ, тры — на аддзяленні лыжных гонак. Усе прайшлі падрыхтоўку, кожны дабіўся пэўных вынікаў. Тры навучэнцы сталі кандыдатамі ў майстры спорту па веславанні на байдарках і каноэ, тры — першаразраднікамі. Яшчэ ёсць тры першаразраднікі па лыжных гонках.
Цяпер выпускнікі спартыўнага класа на парозе выбару прафесіі. Паступаць думаюць у розныя навучальныя установы. Ёсць сярод іх і тыя, якія хочуць стаць студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Так што сярод выпускнікоў спартыўнага класа павінны быць будучыя работнікі фізічнай культуры. Але і астатнія, мяркуе Андрэй Малько, з актыўнымі заняткамі спортам не развітаюцца:
— Калі ў тых гарадах, дзе яны будуць вучыцца, ёсць магчымасці займацца веславаннем ці лыжнымі гонкамі, то, думаю, будуць трэніравацца. А там — час пакажа.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: група навучэнцаў 11 «Б» класа Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі падчас фотасесіі.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штосьці незвычайнае: на возеры Мястра весляры імчаць на байдарках не ў зручнай спартыўнай форме, а ў строгіх кашулях ды пад гальштукамі-бабачкамі. Разгадка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика