"Мерсэдэс" у мінскай Каменнай Горцы вылецеў на газон і ўрэзаўся ў трактар
23.05.2018 19:32
—
Разное
|
Фота: ДАІ Мінска Пяцігадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ, якое адбылося ў мінскім мікрараёне Каменная Горка ўдзень 23 траўня, піша Аўтааварыя здарылася каля 16.50 па вуліцы Каменнагорскай. 32-гадовы кіроўца "Мерсэдэса" не справіўся з кіраваннем: яго аўто праз паласу сустрэчнага руху выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў трактар, які касіў на газоне траву. Пры ДТЗ пацярпеў пяцігадовы сын кіроўцы "Мерсэдэса", які знаходзіўся ў машыне з бацькам. Яго шпіталізавалі з ўдарамі. Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўцы "Мерсэдэса" быў відавочна нецвярозы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска Пяцігадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ, якое адбылося ў мінскім мікрараёне Каменная Горка ўдзень 23 траўня, піша tut.by. Аўтааварыя здарылася каля 16.50 па...
|
|