"Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе ў Мінску 2 чэрвеня. 21.by

"Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе ў Мінску 2 чэрвеня

25.05.2018 15:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жадаючыя праверыць сваю пісьменнасць змогуць зрабiць гэта 2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

"Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе на Беларусі другі раз. У мінулым годзе ў ёй прынялі ўдзел амаль 200 чалавек.

Сёлета "Агульная дыктоўка" набывае статус нацыянальнай, а яе трансляцыя для тых, хто не здолее прыехаць у аўдыторыю Нацыянальная бібліятэкі, адбудзецца на Першым канале Нацыянальнага радыё і ў інтэрнэце.

Пачатак дыктоўкі – 12.20. Аднак жадаючых прыняць у ёй удзел запрашаюць у бібліятэку (уваход з боку рэстарана "Явар") не пазней чым у 11.30. За гэты час усе ўдзельнікі дыктоўкі пройдуць неабходную рэгістрацыю. Таксама можна зарэгістравацца для ўдзелу ў "Агульнай дыктоўцы" праз інтнэрнэт.

Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, "голас беларускай чыгункі", трэнерка па пастаноўцы голасу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жадаючыя праверыць сваю пісьменнасць змогуць зрабiць гэта 2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. "Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе на Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика