А куды будзе наш рух?. 21.by

А куды будзе наш рух?

26.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце сапраўднае футбольнае свята. Каманда «Дынама» са славутага горада над Бугам у фінальным матчы адолела нязменнага на працягу раду гадоў чэмпіёна рэспублікі футбольны клуб барысаўскага БАТЭ і заваявала Кубак Беларусі. Сёлета важкім трафеем футбалістаў «Дынама» (Брэст) стаў і Суперкубак. А ўвагу ўсяго свету футбольны Брэст прыцягнуў сапраўды сенсацыйнай навіной. Старшынёй праўлення ФК «Дынама», згодна з падпісаным пагадненнем, стаў Дыега Марадона. Так, адзін з мацнейшых футбольных майстроў свету на працягу ўсёй гісторыі гэтай вялікай гульні. Памятаеце, як у песні: «Марадона танцуе сола, усе іншыя – кардэбалет…» А тут легенда футбола рэальна будзе дапамагаць адной з камандаў Беларусі. У любым выпадку піяр нашаму нацыянальнаму футболу забяспечаны.

Каманда «Рух», заяўленая для выступлення ў другой лізе першынства рэспублікі, таксама мае дачыненне да галоўнага футбольнага клуба – брэсцкага «Дынама». Маладыя ігракі фармклуба бачаць тут шанц праявіць сябе, перспектыву на павышэнне. Ды і ўвогуле калектыў, пэўна, ставіць задачу падняцца на новую прыступку футбольнага эшалона – прайсці ў першую лігу. Чатыры пачатковыя праведзеныя матчы ў другой лізе сталі паспяховымі для брэстчан, прытым перамогі атрыманы з буйным лікам. Пятая – над стаўбцоўскай камандай «Нёман-Агра». Аб гэтым, зразумела, больш падрабязна.

Як і чакалася, сустрэча прайшла з перавагай «Руха». Канчатковы вынік 4:1 на карысць гаспадароў поля. Аднак жа былі прычыны таму, што галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Андрэй Зыгмантовіч пахваліў стаўбчан. За энтузіязм, імкненне згуляць найлепш. Важна, што разам з вопытнымі ігракамі ў саставе «Нёман-Агра» выйшлі маладыя. Сямнаццацігадовы Станіслаў Ліхадзіеўскі стаў аўтарам гола нашай каманды. Такім чынам, на рахунку «Нёман-Агра» шэсць ачкоў і пакуль дзявятае месца ў турнірнай табліцы.

Будзем спадзявацца, што далейшы рух для стаўбчан будзе ўдалым, паспяховым. Ужо заўтра нашых чакае нялёгкае выпрабаванне – сустрэча з камандай «Крумкачы» (Мінск). Гэты сталічны клуб на слыху ў аматараў футбола. Летась ён выступаў у вышэйшай лізе, але без фінансавых гарантый быў пераведзены ў аматарскую – другую. «Крумкачы» не здаюцца і імкнуцца да новага палёту. Народнай, як яе называюць, камандзе, відаць, будзе забяспечана і гарачая падтрымка балельшчыкаў са сталіцы. Нашы таксама маўчаць не будуць. Ідзем на футбол! Сустрэча «Нёман-Агра» – «Крумкачы» адбудзецца заўтра на стадыёне «Юнацтва».

Ф. БАНДАРОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце сапраўднае футбольнае свята. Каманда «Дынама» са славутага горада над Бугам у фінальным матчы адолела нязменнага на працягу раду гадоў чэмпіёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика