Юныя выратавальнікі прайшлі занальны этап
29.05.2018
—
Разное
|
Вось і амаль што лета. Мары пра адпачынак здаюцца ўжо не такімі далёкімі. А, між іншым, ёсць сярод нас і тыя, каго чарговы спякотны сезон прымушае адказна рыхтавацца і адточваць прафесійнае майстэрства яшчэ да ўсталявання высокіх тэмператур. Супрацоўнікі ТВВод і выратавальнікі-пажарныя добра ведаюць, якія “клопаты” можа прынесці “звышактыўны” ці, наадварот, недагляд у час адпачынку на беразе ракі, у лесе ці на дачнай сядзібе. Па-свойму рыхтаваліся апошнім часам і некаторыя школьнікі – не так даўно прайшоў раённы злёт сярод дружын юных выратавальнікаў-пажарных, дзе перамогу святкавалі гімназісты. І вось днямі рабяты прымалі ўжо занальны этап злёту. 22 мая спартыўная зала Петрыкаўскай гімназіі напоўнілася юнакамі і дзяўчатамі ў форме. На спаборніцтва завіталі каманды Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага і Нараўлянскага раёнаў. Адкрыццё мерапрыемства пачалося з агляду страявой падрыхтоўкі, дзе канкурсанты, акрамя страявога кроку, дэманстравалі песню, а таксама хуткасць і правільнасць пастраення і выканання адпаведных каманд капітанаў атрадаў. Затым канкурсантаў чакала праверка тэарэтычных ведаў, дзе першымі сталі падлеткі з Лельчыцкага раёна. У конкурсе відэаролікаў, падрыхтаваных загадзя, лепшую працу прапанавалі рабяты з Жыткавіч. Самым напружаным і дынамічным аказалася спаборніцтва па баявым разгортванні, дзе дружыны на хуткасць і якасць апраналі рыштунак, стыкавалі рукавы і разгортвалі іх для тушэння ўмоўнага пажару. Лепш за ўсіх тут спрацаваў разлік юнакоў і дзяўчат з Калінкавічаў. Самых высокіх вынікаў у агульным заліку дамагліся юныя выратавальнікі з Мазыра, што сталі першымі ажно ў трох этапах спаборніцтва: аглядзе мастацкай самадзейнасці, аказанні даўрачэбнай дапамогі і страявой падрыхтоўцы. Другое месца дасталося прадстаўнікам з Калінкавіцкага раёна, а трэцяя прыступка п’едэстала скарылася нашым гімназістам. Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось і амаль што лета. Мары пра адпачынак здаюцца ўжо не такімі далёкімі. А, між іншым, ёсць сярод нас і тыя, каго чарговы спякотны сезон прымушае адказна рыхтавацца...
|
|