Кадры вырашаюць усё. 21.by

Кадры вырашаюць усё

30.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта быў разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Стаўбцоўскім раёне на 2016-2020 гады.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Буката паведаміла, што ў раёне праводзіцца работа па рэалізацыі кадравай палітыкі, якая накіравана на максімальнае забеспячэнне ўсіх галін эканомікі і сфер дзейнасці кваліфікаванымі спецыялістамі.

У Стаўбцоўскім раёне сітуацыя на рынку працы ў 2018 годзе з’яўляецца кантралюемай і стабільнай. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 мая 2018 года склаў 0,3% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Колькасць вакансій, якія прадстаўлены арганізацыямі раёна ў службу занятасці на 01.05.18, склала 455. З 455 вакансій 260 (57%) – вакансіі рабочых. У асноўным патрабуюцца кваліфікаваныя рабочыя.

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за чатыры месяцы 2018 года звярнуліся 406 чалавек, пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных 90 грамадзян. У працаўладкаванні аказана садзейнічанне 202 грамадзянам з ліку незанятага насельніцтва, у тым ліку 56 беспрацоўным.

У раёне прадаўжае ўдасканальвацца работа кадравых службаў арганізацый раёна па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі кадраў. Праводзяцца семінары для кіраўнікоў, кадравых работнікаў, юрыстаў, рэзерву кадраў.

Райвыканкамам сістэматычна праводзіцца аналіз эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў у разрэзе галін рэальнага сектара эканомікі. Аналізуючы кадравы патэнцыял, можна сказаць, што галіны ў асноўным забяспечаны кадрамі, але ёсць і праблемы.

Прафарыентацыя

Праблема аграрных кадраў, якія здольны рэалізаваць маштабныя задачы пераўтварэнняў у аграпрамысловым комплексе, аказалася ў ліку важных. Замацаванасць на вёсцы выпускнікоў застаецца нізкай. Пасля адпрацоўкі абавязковага тэрміну палова з іх мяняе сферу дзейнасці, не заўсёды затрымліваюцца спецыялісты нават у эканамічна моцных гаспадарках.

У 2017-2018 гадах актывізавана прафработа сярод школьнікаў, накіраваная на стымуляванне паступлення вучняў на педагагічныя і сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

Установы адукацыі раёна рэгулярна наведваюць прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Але не ўсе кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый удзяляюць увагу данаму пытанню, не зацікаўлены ў паступленні ў сельгасустановы школьнікаў. Няма кантакту з аддзелам адукацыі, спорту і турызму па пытанні арганізацыі сустрэч са спецыялістамі, экскурсій па гаспадарках.

На даны момант у сельгасарганізацыях навучаюцца 44 выпускнікі школ раёна. У сярэднім 12% ад усіх выпускнікоў школ раёна паступаюць ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

У 2018 годзе 19 выпускнікоў раёна плануюць паступіць ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчай накіраванасці. Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама жадаючым можа выдаць і мэтавыя накіраванні на вучобу.

Трэба памятаць, што работнікі, у тым ліку і маладыя спецыялісты, з’яўляюцца каштоўным рэсурсам любой арганізацыі. Кіраўнікам арганізацый неабходна ствараць усе ўмовы для маладых спецыялістаў і максімальна выкарыстоўваць патэнцыял маладых работнікаў для вырашэння вытворчых задач.

Н. ЛЕАНІДАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта быў разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Стаўбцоўскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика