У Гомелі з даху дзевяціпавярховіка зваліўся 18-гадовы хлопец
31.05.2018 15:36
—
Разное
|
Фота: progomel.by У Гомелі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды падзення былога навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа з даху дзевяціпавярховіка, піша сайт Трагічны інцыдэнт адбыўся 30 траўня каля 15-й гадзіны на вуліцы Крышталеўскай. Мяркуецца, што 18-гадовы юнак учыніў самагубства. Да нядаўняга часу ён навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным дарожна-будаўнічым каледжы і жыў у інтэрнаце. Паводле неафіцыйных звестак, хлопец стаў на ўліку камісіі па справах непаўналетніх па месцы рэгістрацыі ў Добрушскім раёне, а затым і ў Гомелі. Прычынай сталі парушэнні Правілаў дарожнага руху. Калі хлопцу споўнілася 18 гадоў (сёлета ў лютым), ён кінуў каледж і вярнуўся ў Добрушскі раён, дзе пражываў разам з бацькамі. Ёсць звесткі, што яшчэ падчас навучання на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Матэрыялы мусілі паступіць у суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: progomel.by У Гомелі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды падзення былога навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа з даху дзевяціпавярховіка,... |
|