30 мая для 786 выпускнікоў школ Століншчыны прагучаў апошні школьны званок. Удзел ва ўрачыстых лінейках па традыцыі прымаюць прадстаўнікі кіраўніцтва раёна.
Фядоры
У гэты дзень старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі віншаваў са святам настаўнікаў, вучняў, бацькоў Фядорскай сярэдняй школы.
– Століншчына – гэта край вашага дзяцінства, тут вас любяць і чакаюць, – звярнуўся да выпускнікоў са словамі прывітання Рыгор Васільевіч. – І кім бы вы ні сталі, якую б прафесію ні абралі, ёсць адна самая важная – быць Чалавекам, быць ганаровым грамадзянінам сваёй краіны.
Старшыня райвыканкама выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці настаўнікам за іх прафесіяналізм, высокае і годнае служэнне абранай справе. А таксама падзякаваў бацькам вучняў за дапамогу школе.
У рамках урачыстасці Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі ўзнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама і каштоўным падарункам Вікторыю Цярлецкую – вучаніцу 11 класа, пераможцу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. А таксама ўручыў пасведчанне 1-ай ступені спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў на імя Вікторыі і пасведчанне 3-ай ступені настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Надзеі Мікалаеўне Палукошка, пры непасрэдным удзеле якой таленавітая вучаніца атрымлівае свае перамогі.
Трэба адзначыць, што ўзнагароды перадалі маме Вікторыі – Надзеі Васільеўне, таму што дзяўчына разам з навучэнцамі гімназіі Андрэем Шабунькам і Рубельскай школы Сяргеем Вабішчэвічам у складзе дэлегацыі Століншчыны прымалі ў гэты дзень удзел ва ўрачыстасцях з нагоды свята апошняга званка ў Мінску.
Алена КЛІМУШКА
Фота Таццяны РАДЦЭВІЧ
Столинская гимназия
Громкими аплодисментами встречали педагоги, почетные гости, родители, учащиеся неожиданно повзрослевших выпускников гимназии с клас-сными руководителями – Еленой Викторовной Даневич и Василием Михайловичем Полховским.
Право поднять Государственный флаг Республики Беларусь предоставили лучшим учащимся учреждения Коржовник Екатерине, Гречко Владиславу и Мышепуд Арине. В учреждении очень трепетно относятся и чтят традиции гимназии. Вынос знамени, исполнение гимна – то, что говорит о воспитании ребят в духе патриотизма и любви к своей малой родине и общему дому.
Директор гимназии Михаил Демьянович Козуля поздравил присутствующих с праздником и отметил, что для него каждый выпуск является самым лучшим, родным, потому что выпускники уносят с собой частичку души, частичку учительского сердца. Заместитель прокурора Столинского района Алёна Григорьевна Андрейковец поздравила присутствующих с праздником и напомнила о правилах безопасности жизнедеятельности. Озвучили и поздравительную открытку, которую адресовали выпускникам их первые учителя – Елена Григорьевна Герасимчук, Инна Васильевна Ляшук и Ирина Григорьевна Миронович.
Пришли поздравить выпускников и первоклассники. Поздравила ребят с началом взрослой, самостоятельной жизни классный руководитель 11 «А» класса Елена Даневич. От имени всех родителей к ребятам обратилась Наталья Павловна Мышепуд. Для своих родителей выпускники подготовили подарки — маленьких плюшевых медвежат, как напоминание о детстве, что станут для родителей их талисманом. В знак признательности и любви ребята вручили своим дорогим учителям цветы и символические сердца.
Навсегда запомнят вчерашние одиннадцатиклассники корзину пожеланий, отпущенную в небо, свой последний школьный вальс и последний школьный звонок, напутственные слова дорогих педагогов и традиционный почетный круг под громкие аплодисменты друзей, учащихся и педагогов учреждения, родных и близких, провожающих их в длинный путь по дороге жизни.
Людмила КАСПЕРОВИЧ
Фото автора
Беражное
Развітальны званок прагучаў і для 21 адзі-наццацікласніка Беражноўскай сярэдняй школы.
Вітаў выпускнікоў і вучняў навучальнай установы старшыня сельвыканкама Віталь Анатольевіч Чэх. Дырэктар школы Аляксандр Мікалаевіч Мінкевіч уручыў граматы і дыпломы лепшым вучням.
Старшыня прафсаюзнага камітэта КСУП “Беражное” Вікторыя Кузаўко ўзнагародзіла граматамі і медалямі самых спартыўных рабят і дзяўчат. Сельгаспрадпрыемства ўжо на працягу шэрагу гадоў з’яўляецца куратарам і спонсарам мясцовай ДЮСШ. Яны заўсёды ідуць насустрач ва ўсіх спартыўных пачынаннях падлеткаў і ніколі не адмаўляюць у дапамозе па ўдзелу ў спаборніцтвах розных узроўняў.
Па традыцыі выпускнікі выканалі развітальны танец. Выдатна падабраная мелодыя і зладжаныя рухі дзяўчат і хлопцаў зліліся ў віхор самых непрадказальных эмоцый ва ўсіх прысутных. У многіх на вачах з’явіліся слёзы замілавання. Як і ў той момант, калі ўсе выпускнікі па чарзе дарылі чырвоныя ружы свайму класнаму кіраўніку.
Пасля лінейкі адзінаццацікласнікі запрасілі ўсіх на канцэрт, дзе галоўнымі артыстамі былі яны самі.
Алена КЛІМУШКА
Фота Наталіі ЦЭЦЭРСКАЙ
Большое Малешево
В этом году в Большемалешевской средней школе 30 выпускников.
Учащихся, родителей, работников школы и гостей поздравила с окончанием учебного года главный специалист отдела образования, спорта и туризма Столинского РИК Елена Васильевна Вабищевич.
Еще одним почетным гостем линейки была Татьяна Николаевна Васюхневич – председатель Большемалешевского сель-исполкома. Татьяна Николаевна дала напутствие выпускникам: «Смело идите по жизни, несмотря на различные неудачи. Достигайте своих целей и не забывайте школу, учителей».
Прозвучали поздравления от первоклассников для выпускников, директора школы Кравцовой Ирины Николаевны, классного руководителя Птушко Галины Михайловны.
Ребята выпустили гелиевые шары, подарили цветы учителям, мамам, бабушкам.
Именно учителям мы обязаны сказать большое спасибо и поклониться низко до земли. Они научили нас выводить первые буквы, дали нам знания, которые понадобятся нам в жизни.
Диана Петренко,
студентка 4 курса ГГУ
им. Ф. Скорины
Сямігосцічы
Апошні званок прагучаў і для 14 выпускнікоў Сямігосціцкай сярэдняй школы.
Для іх класнага кіраўніка настаўніка біялогіі і хіміі Аляксандра Васільевіча Вабішчэвіча гэта першы выпуск. Хвалюецца і ён, бо здавалася, што зусім нядаўна сам развітаўся са школай.
Павіншаваць з заканчэннем школы прыехала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму па вучэбна-выхаваўчай і метадычнай рабоце Алена Васільеўна Васькавец.
З традыцыйнай прамовай да былых вучняў звярнуўся дырэктар школы Уладзімір Уладзіміравіч Рэзановіч, які пажадаў ім добра здаць іспыты і ажыццявіць у будучыні ўсе свае мары. Звярнуў ўвагу на бяспеку, якой павінны прытрымлівацца дзеці ў час канікул. Больш праводзіць час з карысцю, каб лета было насычаным і вясёлым.
Таксама ён уручыў граматы і дыпломы пераможцам раённых і абласных алімпіяд і конкурсаў. Яне Тарасевіч і Міхаілу Альгамцу як лепшым вучням даверылі ўрачыста ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Вершы першакласнікаў і шчырыя словы маці выпускніка Уладзіміра Альгамца – Наталлі Мяльковіч – расчулілі многіх прысутных. Гады шпарка крочаць адзін за адным, пакідаючы ў памяці толькі ўспаміны. І школа назаўсёды застанецца самым яскравым з іх.
Ганна МЕЛЬНІК
Речицкий
ясли-сад № 2
В дошкольных учреждениях образования настало волнительное время расставания. Их воспитанники покидают стены учреждений, где педагоги заменяли им родителей и давали самые первые знания.
30 мая в Речицком яслях-саду № 2 собрались администрация и педагоги, родители, родные и близкие выпускников дошкольного учреждения на торжественное мероприятие. Их ребята прощались с детским садом, с воспитателем Ириной Викторовной Резанович и помощником воспитателя Ольгой Иосифовной Шепель.
Ярким, очень интересным и насыщенным современными музыкальными композициями, веселыми сценками и забавными стихами получился праздник. Выпускники учреждения гордо вошли в зал по красной ковровой дорожке. Им присуждали различные номинации. Каждый получил свою заветную звезду.
Поздравила ребят заведующий Речицким яслями-садом № 2 Людмила Павловна Верба и вручила им дипломы об окончании учреждения. На прощание ребята выпустили в небо воздушные шары.
Людмила КАСПЕРОВИЧ
Фота
аўтараў
і Наталіі ЦЭЦЭРСКАЙ