Праявіць сябе найлепш у «Лідскім вянку». 21.by

Праявіць сябе найлепш у «Лідскім вянку»

08.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падвядзеннем вынікаў навучальнага года для аддзялення народных інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў стаў удзел вучняў у традыцыйным рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВёнак» (Лідскі вянок), які праходзіць у г. Ліда.

Конкурс праводзіцца ў тры туры: першы тур – праслухоўванне вучняў у школе, другі – высылаецца відэазапіс конкурснай праграмы. Пасля атрымання запрашэння можна прымаць удзел у заключным туры. Нашы вучні дастойна прайшлі ўсе этапы.

На конкурсе працавалі адразу тры камісіі-журы, так як было шмат удзельнікаў. Вельмі прыемна, што баян і акардэон у наш мітуслівы час карыстаюцца такой папулярнасцю.

У катэгорыі «А» першае месца лаўрэата заваявала Ксенія Стонька (выкладчык С. В. Крамко). Дзяўчынка вельмі старанная, музычная. Ксенія займаецца ў другім класе, і для яе гэта толькі пачатак конкурсных выступленняў.

Аляксандр Уласік (выкладчык Л. С. Крамко) таксама вучыцца ў другім класе, іграе на акардэоне. Выступаў у катэгорыі «В». Яго выступленні заўсёды адрозніваюцца яркасцю, выразнасцю, вобразнасцю выканання. Прыемна было пачуць у яго адрас пахвалу члена журы кампазітара А. Пажарыцкага. Саша стаў лаўрэатам ІІ ступені.

У катэгорыі «В» (баян) выступаў і Ціхан Ланкевіч (выкладчык Л. С. Крамко). Яму была складана, так як у гэтай катэгорыі прымалі ўдзел 37 вучняў. Праграма выступлення Ціхана была тэхнічнай і віртуознай, з якой ён паспяхова справіўся і стаў лаўрэатам ІІІ ступені.

Самай яркай і значнай была перамога Дзмітрыя Хвалея (выкладчык С. В. Крамко). За плячыма ў гэтага хлопчыка столькі перамог, што яго нельга з кім і параўнаць.У асноўным гэта першыя лаўрэацкія месцы. У групе «Д», у якой ён іграў, былі нават тры навучэнцы музычнага каледжа. Але Дзіма малайчына, ёй пераіграў усіх і стаў лаўрэатам І ступені.

Дыплом фіналіста атрымала Паліна Міткевіч (выкладчык Г. У. Несялоўскі). Дзяўчынка выступала ў катэгорыі «Д». У яе скарбонцы таксама нямала лаўрэацкіх дыпломаў.

Аналізуючы вынікі гэтага навучальнага года, можна сказаць, што аддзяленне народных інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў – у ліку лепшых у вобласці. Вялікі дзякуй за гэта вучням і іх бацькам. Мы, выкладчыкі, ганарымся сваімі выхаванцамі.

Людміла КРАМКО

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падвядзеннем вынікаў навучальнага года для аддзялення народных інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў стаў удзел вучняў у традыцыйным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика