Новыя тэхналогіі: “Разумны дом” і шмат што іншае
25.06.2018
—
Разное
|
Апошнім часам “Белтэлекам” прапаноўвае шмат цікавых навінак. Прычым аб новаўвядзеннях можна даведацца не толькі з рэкламных аб’яваў, буклетаў, інтэрнэт-старонак. Іншым разам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сувязісты збіраюць у зале, каб пазнаёміць з перадавымі тэхналогіямі. Вось і нядаўна на базе Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі быў праведзены семінар, які тычыўся тэлекамунікацыйных тэхналогій.
З уступным словам да прысутных звярнуўся начальнік ЗВЭС, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Нікадон. Ён падзякаваў прысутным за тое, што яны адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у семінары, дзе будзе паведамлена аб самых новых тэндэнцыях у галіне тэлекамунікацый, ключавых паслугах для паспяховага вядзення бізнесу, якія прадастаўляе кампанія “Белтэлекам”. Потым перад удзельнікамі семінара выступілі спецыялісты занальнага вузла электрасувязі. Кожны з іх расказаў аб навінках па сваім напрамку работы. Вельмі цікавай была інфармацыя аб забеспячэнні доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі GPON, калі састарэлыя медныя кабелі замяняюцца на больш прагрэсіўныя оптавалаконныя. У іх значна большая прапускная здольнасць. Сігнал па такім кабелі праходзіць пры дапамозе светлавога, а не электрычнага імпульса. Гэта надае сігналу большую надзейнасць і высокую хуткасць. Прычым валаконна-аптычны кабель не з’яўляецца крыніцай электрамагнітных хваляў, што таксама важна пры прыёме сігналу. Для атрымання доступу да сучасных інфармацыйных рэсурсаў і высокай хуткасці абмену інфармацыяй, што толькі пасадзейнічае паспяховай працы любой кампаніі, прапаноўваецца высокахуткасны інтэрнэт byfly, а таксама высокахуткасны вылучаны доступ для тых, каму ён важны як складальнік дзелавога працэсу. Адным з цікавых рашэнняў для тэлефанізацыі фірмы без набыцця дарагога абсталявання і праграмнага забеспячэння з’яўляецца віртуальная АТС, як альтэрнатыва нятаннай офіснай аўтаматызаванай тэлефоннай станцыі. Яна хутка падключаецца, мае простую настройку, прадугледжаны бясплатныя званкі ўнутры групы. “Аўдыяканферэнцыя” ад “Белтэлекама” дае магчымасць арганізаваць гутарку вялікай колькасці ўдзельнікаў без іх адрыву ад працоўных месцаў. Такім чынам можна эфектыўна праводзіць аператыўныя нарады, планёркі, селектары. У размове могуць удзельнічаць да 50 чалавек. Можна падключыць “Відэаканферэнцыю”, каб абменьвацца галасавымі паведамленнямі і відэаінфармацыяй. Размова ішла і аб тэлебачанні ZALA, якое мае свае разнавіднасці: інтэрактыўнае, эфірнае і SMART ZALA для прагляду тэлеперадач праз інтэрнэт. Інтэрнэт-тэлебачанне можна глядзець у любым зручным месцы, выкарыстоўваючы планшэт, тэлефон, ноўтбук. Вычарпальную інфармацыю атрымалі ўдзельнікі семінара аб SMS-рассылках, “Мінскім нумары”, віртуальнай карпаратыўнай сетцы, прадастаўленні ў карыстанне каналаў, “Бацькоўскім кантролі”, які не дазваляе дзецям наведваць непажаданыя катэгорыі сайтаў. Але асаблівую цікаўнасць выклікала паслуга “Разумны дом”, дзякуючы якой кватэру ці дом можна абсталяваць разумнай разеткай, датчыкамі дыму, руху, адкрыцця дзвярэй, тэмпературы і вільготнасці, трывожнай сірэнай і відэакамерай і атрымліваць неабходныя звесткі на свой мабільны тэлефон. Удзельнікам семінару нават прадэманстравалі на стэндзе, як гэта працуе. Найбольш актыўныя ўдзельнікі семінара атрымалі ад “Белтэлекама” прызы – фірменныя майкі і кепкі. Ягор КАРЫЦКІ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам “Белтэлекам” прапаноўвае шмат цікавых навінак. Прычым аб новаўвядзеннях можна даведацца не толькі з рэкламных аб’яваў, буклетаў,...
|
|