Суд абавязаў брэсцкіх блогераў выдаліць з YouTube сюжэт пра будаўніцтва акумулятарнага завода
25.06.2018 21:18
—
Разное
|
Такое рашэнне прыняў у панядзелак Эканамічны суд Брэсцкай вобласці падчас разгляду справы аб абароне дзелавой рэпутацыі ТАА “АйПауэр”. Гэтая кампанія вядзе будаўніцтва акумулятарнага завода, і выставіла прэтэнзіі мясцовым блогерам – Аляксандру Кабанаву і Сяргею Пятрухіну. Паводле рашэння суда, блогеры павінны будуць заплаціць па 245 рублёў кожны. Акрамя таго, яны павінны выдаліць са свайго Youtube-канала Пазоў у суд на блогераў быў пададзены фірмай “АйПауэр” за самы першы ролік пра будаўніцтва акумулятарнага завода. У заяве гаварылася, што ў відэасюжэце выкладзены звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю ТАА “АйПауэр”. На думку пазоўніка, выказванні блогераў у роліку ўтрымліваюць неабгрунтаваныя абвінавачванні кампаніі ў парушэнні ёю заканадаўства ў галіне экалогіі, забруджвання навакольнага асяроддзя, карупцыі і інш.
Дарэчы, падчас папярэдняга судовага пасяджэння было агучана хадайніцтва пазоўніка зрабіць працэс закрытым, каб забяспечыць канфідэнцыйнасць звестак, якія тычацца інвестыцыйнай дзейнасці ТАА “АйПауэр”. Аднак суд не знайшоў падстаў для задавальнення гэтага хадайніцтва. Як распавёў Аляксандр Кабанаў, блогеры пакуль не плануюць прасіць прабачэння на сваім youtube-канале і выдаляць згаданае відэа, якое набрала больш за 40 тысяч праглядаў. Яны збіраюцца абскардзіць рашэнне суда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прыняў у панядзелак Эканамічны суд Брэсцкай вобласці падчас разгляду справы аб абароне дзелавой рэпутацыі ТАА “АйПауэр”. Гэтая кампанія вядзе...
|
|