30 чэрвеня эканамісты адзначаюць сваё прафесійнае свята
29.06.2018
—
Разное
|
Не памылюся, калі скажу, што эканаміст з’яўляецца неад’емным звяном любой гаспадаркі, арганізацыі ці прадпрыемства. Бо менавіта ён задае вектар дзейнасці ўсіх работнікаў, правільна расстаўляе прыярытэты і мэты, каб атрымаць максімальны прыбытак з найменшымі стратамі. 30 чэрвеня людзі гэтай прафесіі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У іх ліку і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па пытаннях эканомікі Ірэна Францаўна Бука, для якой Дзень эканаміста, безумоўна, адметная дата ў календары. Уся прафесійная дзейнасць намесніка старшыні райвыканкама звязана з эканомікай раёна. Родам Ірэна Францаўна з Шаркаўшчынскага раёна. У 1995 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне вытворчасцю”. На працягу 13 гадоў была галоўным эканамістам Шаркаўшчынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, непрацяглы перыяд працавала ў аддзеле статыстыкі. 7 гадоў з’яўлялася галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама, а з 2007 года ўзначальвала гэты аддзел. У мінулым годзе была прызначана на пасаду намесніка старшыні райвыканкама. Пра сваю работу і калектыў, разам з якім працуе, Ірэна Францаўна расказала наступнае: — Эканоміка, як і палітыка, мае першараднае значэнне ў жыцці кожнага калектыву. Не будзе кампетэнтнага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, не будзе і самой арганізацыі ці прадпрыемства. Вось і аддзел эканомікі райвыканкама ў сваёй паўсядзённай дзейнасці вырашае шэраг эканамічных задач, неабходных і значных для развіцця нашага рэгіёну. Узначальвае аддзел Таццяна Іванаўна Мечаль — малады і перспектыўны кіраўнік з дастатковым вопытам работы ў сферы эканомікі. Разам з Таццянай Іванаўнай у названым аддзеле працуюць галоўны спецыяліст Валянціна Пятроўна Чарняўская і эканаміст Наталля Мікалаеўна Шпак. Дзейнасць гэтых жанчын заўсёды звязана з разлікамі, лічбамі, складаннем статыстычных справаздач, распрацоўкай планавых заданняў, аналізам эканамічнага стану прадпрыемстваў раёна. У складзе невялікага калектыву аддзела эканомікі — выдатныя спецыялісты, якія з асаблівай увагай адносяцца да ўсяго, што звязана з эканомікай раёна. У разліках яны заўсёды дакладныя і кампетэнтныя. Таццяна Іванаўна Мечаль да прыходу ў аддзел эканомікі райвыканкама даволі працяглы перыяд была эканамістам у райспажыўтаварыстве і ПМК-68. Валянціна Пятроўна Чарняўская з’яўляецца не толькі кваліфікаваным эканамістам, але і выдатным бухгалтарам. Наталля Мікалаеўна Шпак — таксама незамянімы ў аддзеле спецыяліст з вялікім вопытам работы, якая ведае ўсе нюансы сваёй прафесіі. З дзейнасцю эканаміста неразрыўна звязала сваё жыццё і Алена Міхайлаўна Ціхановіч, якая на працягу апошніх 10 гадоў узначальвае сектар эканомікі упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Свой працоўны шлях яна пачынала эканамістам у ААТ “Княж”. З гэтага сельскагаспадарчага прадпрыемства была пераведзена ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні на пасаду галоўнага спецыяліста. Агульны стаж работы жанчыны ў сферы эканомікі сельскагаспадарчай вытворчасці — амаль тры дзясяткі гадоў. Не менш адказны ўчастак работы і ў галоўнага спецыяліста па фінансаванні ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Святланы Яўгенаўны Раманоўскай — на працягу апошніх 14 гадоў жанчына паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яе абавязкамі, асноўны з якіх — фінансаванне бюджэту ў сяльгаспрадпрыемствах раёна. Да гэтага часу працавала начальнікам фінансавай часці Шаркаўшчынскага РАУС. А ўвогуле, на кожным прадпрыемстве, у кожнай арганізацыі і ўстанове раёна працуюць эканамісты, якія добрасумленна і якасна выконваюць сваю работу. У ліку лепшых — галоўныя эканамісты Валянціна Іосіфаўна Цыркіна (ААТ “Жвіранка”), Надзея Яўгенаўна Ляснеўская (ААТ “Буеўшчына”), Рэгіна Браніславаўна Невярковіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”), Ірына Геронцьеўна Язёнак (ААТ “Ельня-Агра”), Вольга Тадэвушаўна Вялічка (ААТ “Даватарскі”), эканаміст Алена Чаславаўна Пучкова (ААТ “Даватарскі”), вядучы эканаміст Яніна Браніславаўна Пяткевіч (Шаркаўшчынскі філіял АУП па забеспячэнні палівам “Віцебскаблпал”) і многія іншыя прадстаўнікі гэтай няпростай прафесіі. Сёння сардэчна віншую ўсіх эканамістаў раёна з іх прафесійным святам і жадаю паспяховай і плённай працы дзеля дабрабыту іх калектываў, а таксама моцнага здароўя, шчасця і паболей радасных дзён у асабістым жыцці! Оставить комментарий
|
|