Вячоркі па-воранаўску (Фота, Відэа). 21.by

Вячоркі па-воранаўску (Фота, Відэа)

01.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSC02951

Святочнае паседжанне аматарскіх аб’яднанняў Воранаўскага РЦКіНТ — клуба маладой сям’і “Гармонія” і клуба “Каму за 50” прайшло сумесна. Нашы землякі шаноўнага ўзросту запрасілі моладзь на вячоркі. У такім фармаце сустрэча выхаднога дня прайшла ўпершыню.


DSC02606

DSC02608

DSC02613

DSC02616

Падчас яе быў адноўлены старажытны беларускі абрад вячорак. Многія госці сталага ўзросту ў дзяцінстве ўдзельнічалі ў ім, з задавальненнем успомнілі. А вось маладым сем’ям карысна было даведацца, як даўней адпачывалі нашыя продкі вечарамі. Нават стомленыя цяжкай фізічнай працай знаходзілі час збірацца разам з аднавяскоўцамі. Так стагоддзямі і перадавалася ў кожнай мясцовасці вусная народная творчасць, нацыянальныя традыцыі. Нашая задача ведаць і захоўваць іх. Няхай сабе і ў такой форме.


DSC02620

DSC02651

DSC02862

Вячэрняе дзейства “адбывалася” на вясковым падворку. Былі тут і гаспадары, і гарманіст.  Гучала родная мова, песні. Госці вячорак разам з артыстамі адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, жартавалі, спявалі прыпеўкі, танцавалі. І ўсё пад жывое музыкальнае суправаджэнне!

Падрабязней аб гэтай сустрэчы пакаленняў чытайце на старонках “Воранаўскай газеты”.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.


DSC02896

DSC02928

DSC02951

DSC02961

DSC02978

DSC03002

DSC03017

DSC03018

DSC03036

DSC03054

DSC03075

DSC03120

DSC03122

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочнае паседжанне аматарскіх аб’яднанняў Воранаўскага РЦКіНТ — клуба маладой сям’і “Гармонія” і клуба “Каму за 50” прайшло сумесна. Нашы землякі шаноўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика