З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
01.07.2018
—
Разное
|
Ад усёй душы віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Для беларусаў гэтая дата з’яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці, доблесці, славы, адзінства і згуртаванасці людзей. Яно ўвасабляе станаўленне нашай суверэннай дзяржавы, у якой чалавек, яго правы і свабоды з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю, аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю Айчыну, ганарыцца тысячагадовай гісторыяй, багацейшай духоўнай і культурнай спадчынай. Нашаму пакаленню выпала шчасце жыць у мірны час, час стварэння і вялікіх поспехаў у розных сферах жыцця грамадства. Нас усіх аб’ядноўвае любоў да сваёй малой радзімы – Шуміліншчыны, мы нясем адказнасць за яе сучаснасць і будучыню. Поспех рэгіёна складваецца з прафесійных і асабістых поспехаў яго жыхароў, кожны з якіх уносіць свой уклад у яго развіццё. Пераадольваючы часовыя цяжкасці, мы ідзем па шляху стварэння: у раёне захоўваецца і працуе вытворчая і сацыяльная інфраструктура, будуюцца жылыя дамы, рамантуюцца дарогі, адкрываюца новыя гандлёвыя аб’екты, добраўпрадкоўваюцца месцы масавага адпачынку, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі і многае іншае. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зробім наш край яшчэ больш сучасным і камфортным для жыцця. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, ажыццяўлення намечаных планаў, дабрабыту, поспехаў у працы, на карысць роднай Айчыны. Міру, шчасця, дабра і працвітання ўсім вам! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія землякі! Ад усёй душы віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Для беларусаў гэтая дата з’яўляецца сімвалам...
|
|