Нясумнае і карыснае лета. 21.by

Нясумнае і карыснае лета

09.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як школьнікам арганізаваць свой летні вольны час, і разам з тым навучыцца новаму і карыснаму? Хтосьці летам увесь дзень праводзіць на рэчцы ці ганяе з сябрамі ў футбол, а хтосьці ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Ветразь надзей” займаецца па другаснай занятасці пашывам разнастайных вырабаў. Гэтым летам 110 хлапчукоў і дзяўчынак вырашылі правесці частку свайго часу з карысцю для асабістага бюджэту.
— Другасная занятасць — гэта велізарная дапамога для дзяцей, якія не жадаюць сядзець без справы, а імкнуцца зарабіць свае першыя грошы. Навучэнцы школ, а таксама студэнцкая моладзь будуць працаваць у 4 змены. У дадзены момант ужо прыступіла да працы другая брыгада з 31 чалавека. Дзеці прымаюцца на працу ў якасці швачкі па працоўнай дамове і заяве, якую ад 14 да 16 гадоў падаюць бацькі, пасля 16 год — навучэнцы складаюць самастойна. Дзеці ад 14 да 16 гадоў працуюць па 5 працадзён, за якія заробяць па 77,82 руб; ад 16 гадоў да 18 — да 87,36 руб, і ад 18 гадоў — да 76,44 руб. І адпрацуюць такія рабяты па 6 працадзён. Складзены каштарыс выдаткаў па арганізацыі часовай занятасці. Са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва вылучаны сродкі на аплату працы — 11917,18 руб, а таксама на набыццё матэрыялаў — 11926,82 руб. За ўсе змены плануецца зрабіць 1075 адзінак вырабаў, за першую змену ўжо выраблена 273 адзінкі.
— Цесна супрацоўнічаем з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, — дзеліцца Надзея Лаўрыненкава, намеснік дырэктара па ВВР ДУДА «РЦТДзіМ».
Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі ўстановы Алены Сотнікавай дзеці займаюцца пашывам пасцельнай бялізны, ручнікоў, рукавіц і інш. Алена Аляксандраўна прызнаецца, што і сама калісьці наведвала гурток «Канструяванне і мадэліраванне адзення», затым працавала па другаснай занятасці. Праўда, як распавяла педагог, раней усё больш даводзілася рабіць цацкі. Калі зразумела, што ёй падабаецца займацца гэтым заняткам, вырашыла атрымаць спецыяльнасць «швачка-кравец», а затым зноў вярнулася ў родныя сцены, але ўжо ў якасці педагога.
— Хтосьці ўпершыню прыйшоў у наш швейны цэх, з іншымі ўжо даводзілася працаваць. Варта адзначыць, што ў дзяцей, якія прыходзяць сюды з года ў год ужо досыць добра атрымліваецца працаваць на швейнай машыне. У асноўным рабяты ўжо знаёмыя паміж сабой, а калі не, то ёсць цудоўная магчымасць знайсці сабе новых сяброў, бо атмасфера ў нас вельмі добразычлівая, працуем на пазітыве. Пахвальна, што ўсё часцей у нас можна сустрэць хлапчукоў, — распавядае Алена Сотнікава.
Цікава было паразмаўляць і з дзецьмі, якія з задавальненнем расказалі аб сваім карысным захапленні. Напрыклад, Ірына Лакомая ўжо скончыла 1 курс каледжа па спецыяльнасці швачка. Дзяўчына прызналася, што ў ЦТДзіМ яна ходзіць з 14 гадоў. Займаючыся пашывам разнастайных вырабаў, яна вырашыла таксама звязаць сваё жыццё з гэтым карысным заняткам. А не так даўно на дыпломную працу самастойна пашыла сваю першую сукенку. Маша Сочнева таксама не першы год наведвае ЦТДзіМ. Сёння дзяўчына ўжо студэнтка, асвойвае філалагічны профіль у Мінскім дзяржаўным ліцэі, аднак гэта не замінае ёй у вольны час займацца пашывам разнастайных вырабаў. Дзяўчына прызналася, што прыемна будзе атрымаць сваю ўласную зарплату, зусім як дарослыя. Кацярына Зенукова таксама ў вольны ад вучобы час, з задавальненнем займаецца шыццём. Студэнка прызналася, што заробленыя грошы дадасць у скарбонку, каб потым купіць тэлефон. А вось актывіст СШ №2 Уладзіслаў Піўчанка тут упершыню, але яму падабаецца. Хлопец прызнаўся, што першапачатковыя асновы ў працы са швейнай машынкай у яго ўжо ёсць, бо дома прыбор таксама маецца. Ну, а наконт заробленых грошай — на кішэнныя расходы хопіць.
Вось так нясумна і з карысцю навучэнцы і студэнцкая моладзь праводзіць сваё лета. Ну, а вырабы, якія рабяты пашыюць сваімі рукамі адправяцца ў Быхаўскі дом-інтэрнат, Каменскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Чавускі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Крычаўскі дом-інтэрнат, Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Касцюковіцкі РЦСАН, аддзел адукацыі спорту і турызму Хоцімскага райвыканкама.
Вольга Зайцава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як школьнікам арганізаваць свой летні вольны час, і разам з тым навучыцца новаму і карыснаму? Хтосьці летам увесь дзень праводзіць на рэчцы ці ганяе з сябрамі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика