Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

10.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні паступілі 3 паведамленні аб крадзяжах маёмасці і грошай з дамоў, 1 — будматэрыялаў са складскога памяшкання. Непрацуючая жыхарка Градзянкі 7 ліпеня збіла сужыцеля цаглінай; на наступны дзень жыхар Малой Гравы ўдарам нагі зламаў сужыцельцы рабро.

РАСК

4 чысла заведзена крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі. Ён вырабіў падроблены бланк разліковых звестак налічэння заработнай платы.

63-гадовы несудзімы жыхар Свіслачы ў сакавіку скраў з дачнага дома ў гэтым аграгарадку будматэрыялы на суму 206 руб.

Двое жыхароў Цэлі на беразе ракі Свіслач выкралі 3 спінінгі ў мінчан.

ДАI

Папярэджана 69 парушэнняў ПДР. Пыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель і 5, якія перавозілі дзяцей без выкарыстання ў аўтамабілі ўтрымліваючых прылад, 4 “бяспраўнікі”, 8 пешаходаў і веласіпедыстаў.

4 ліпеня ў 0.05 на 22 км аўтадарогі Асіповічы-Свіслач “Фальксваген” жыхара аг. Свіслач з’ехаў у кювет і перакуліўся — 21-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія цялесныя па-шкоджанні. 5 ліпеня ў 16.35 32-гадовы асіпаўчанін на матацыкле “Хонда” паблізу вул. Магістральнай у райцэнтры пры абгоне сутыкнуўся з аўтамабілем “Форд”, які рухаўся ў спадарожным напрамку і паварочваў налева. У выніку ДТЗ матацыкліст цяжка траўмаваны. 6 ліпеня непрацуючы жыхар Буда-Кашалёва на “Опелі” стварыў аварыйную сітуацыю і сутыкнуўся з “Фіятам” пад кіраваннем мінчаніна. Пасажыры — жанчына і дзіця, якое перавозілася ў машыне без выкарыстання ўтрымліваючай прылады, — шпіталізаваны. Па фактах усіх ДТЗ узбуджаны крымінальныя справы.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 самагоншчыкі, 9 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 1 — што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства, 4 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

8 чысла агнём пашкоджана лазня ў САТ “Меліяратар”. 76-гадовы мужчына, які спрабаваў самастойна патушыць пажар, шпіталізаваны з апёкам.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства, 4 — лесакарыстання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні паступілі 3 паведамленні аб крадзяжах маёмасці і грошай з дамоў, 1 — будматэрыялаў са складскога памяшкання. Непрацуючая жыхарка Градзянкі 7...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика