Жніво крочыць па раёне. 21.by

Жніво крочыць па раёне

10.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

141095126414531
На ўчарашні дзень на Століншчыне ўборка збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў сямі гаспадарках. Сярод іх КСУП “Беражное”, “Відзіборскі”, “Рухчанскі”, “Рубельскі”, СВК “Фядорскі”, ААТ “Кароцічы” і КУВП “Манькавічы”.

Усяго збожжавыя і зернебабовыя, за выключэннем кукурузы, грэчкі і проса, убраны на плошчы 345 гектараў пры пасяўной плошчы 19941 гектар. У працэнтных адносінах намалочана збожжа з 1,7 працэнта плошчы.

Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Кароцічы”, дзе намалот склаў 46,7 цэнтнера з гектара. На другім месцы КСУП “Відзіборскі”. Там намалочана 36,3 цэнтнера з гектра. Крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара маюць у СВК “Фядорскі” і КУВП “Манькавічы”.

Што тычыцца азімага ячменю, то ён прыбраны ўжо ва ўсіх гаспадарках. У КСУП “Беражное” намалочана 55 тон і ўраджайнасць склала 22,9 цэнтнера з гектара. У КСУП “Відзіборскі” 138 тон адпраўлена ў засекі і ўраджайнасць была 36,3 цэнтнера з гектара. 24,1 цэнтнера ўраджайнасць ячменю ў КСУП “Рухчанскі”. Там агульны намалот гэтай культуры склаў 53 тоны. 156 тон ячменю намалацілі ў СВК “Фядорскі”, дзе ўраджайнасць сёлета 31,2 цэнтнера з гектара. Усяго на Століншчыне намалочана 402 тоны азімага ячменю. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне 30 цэнтнераў з гектара.

Трыцікале ўбіраюць у КСУП “Беражное” і КУВП “Манькавічы”. У першым намалочана 64 тоны, у другім – 246. Ураджайнасць адпаведна 24 і 29,3 цэнтнера з гектара.

Жыта жаць пачалі ў КСУП “Рубельскі” і КУВП “Манькавічы”. У першым намалочана 94 тоны, у другім – 180 тон. Ураджайнасць 24,7 і 32,1 цэнтнера з гектара адпаведна.

Пшаніцу малаціць пачалі толькі ў ААТ “Кароцічы”, дзе прыбралі культуру з шасці гектараў і намалацілі 28 тон.

Уборка азімага рапсу завершана ў трох гаспадарках – КСУП “Струга”, “Прыпяць-2009”, ААТ “Кароцічы”. Самая высокая ўраджайнасць рапсу ў Кароцічах – 30,4 цэнтнера з гектара. Крыху ад лідараў адсталі ў ААТ “Новая Прыпяць”, дзе з аднаго гектара намалацілі 30 цэнтнераў азімага рапсу.

Усяго па раёне намалочана 4114 тоны азімага рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць 21,4 цэнтнера з гектара.

Таксама ў чатырох гаспадарках убіраюць зялёны гарошак. Усяго ў раёне гарошак сабраны з плошчы 143 гектары, што складае 26,2 працэнта ад засеяных плошчаў. Нарыхтавана 406 тон гарошку. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне 28,4 цэнтнера з гектара. Самая высокая ўраджайнасць гарошку ў КСУП “Беражное”, дзе з аднаго гектара збіраюць 30,6 цэнтнера. Крыху меншы паказчык у КСУП “Дубайскі” – 30 цэнтнераў з гектара. Найбольшы валавы збор гарошку таксама ў “Дубайскім” – 180 тон. У КСУП “Прыпяць-2009” – 112 тон.

Таццяна СЕГЕН

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На ўчарашні дзень на Століншчыне ўборка збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў сямі гаспадарках. Сярод іх КСУП “Беражное”, “Відзіборскі”,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика