19-гадовы жыхар Ліды ўпаў з даху легкавіка падчас руху. 21.by

19-гадовы жыхар Ліды ўпаў з даху легкавіка падчас руху

11.07.2018 12:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

19-гадовы жыхар Ліды ўпаў з даху легкавіка падчас руху. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, здарэнне адбылося каля вёскі Сялец Лідскага раёна. На аўтамабілі ехалі два хлопцы з Ліды, якія вырашылі пазабаўляцца. 18-гадовы кіроўца дазволіў пасажыру праз акно вылезці на дах машыны. На хуткасці хлопец не ўтрымаўся там і ўпаў на асфальт, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

У адносінах кіроўцы распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. 19-гадовы жыхар Ліды ўпаў з даху легкавіка падчас руху. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика