Маленькія фотамадэлі
11.07.2018
—
Разное
|
Сталі вядомымі імёны пераможцаў фотаконкурсу
Ініцыятары конкурсу, а гэта аддзел ЗАГС райвыканкама, раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей, падлічылі галасы, якія пакінулі падчас наведвання выставы свіслачане.
У галасаванні прынялі ўдзел 234 чалавекі, з іх 77 аддалі голас за Ксенію Шыманюк, якая нарадзілася ў студзені мінулага года, ашчаслівіўшы сваіх бацькоў Алега і Кацярыну.
За прыгажуню Паліну Пясняк прагаласавала і падтрымала яе бацькоў Аляксандра і Вольгу 56 чалавек.
І 43 голасы былі аддадзены Яўгеніі Харчанка – дачцэ Віктара і Алесі.
Усе тры прыгажуні атрымаюць памятныя падарункі ад арганізатараў фотаконкурсу. А самая актыўная матуля Анастасія Сычэўнік са сваёй дачкой Марыяй ад раённай арганізацыі ГА БСЖ атрымалі падпіску на жаночы часопіс “Алеся”.
Алена КЕДЗІК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталі вядомымі імёны пераможцаў фотаконкурсу «Я нарадзіўся!», які стартаваў 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей. |
|